Mamba — паўднёваафрыканскі бронетранспарцёр, прызначаны для забеспячэння ўнутранай бяспекі. Машына распрацавана ў канцы 1980-х гадоў для замены Buffel.

Mamba
Выява
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Першыя мадэлі былі пабудаваныя на шасі 4X2 Toyota Dyna. Пасля 1994 года Mamba выкарыстоўваў шасі грузавіка Unimog для лепшай праходнасці па бездаражы і большага дарожнага прасвету[1].

Бранявік мае V-вобразнае дно, што павышае абароненасць ад мін[1]. Абсталяваны 6-цыліндравым дызельным рухавіком Mercedes-Benz 352N[2][3]. Даўжыня — 546 см, шырыня — 220 см, вышыня — 249 см. Можа перавозіць да 10 пасажыраў[3][4].

Варыянты

правіць

Было выраблена мноства варыянтаў Mamba, а таксама транспартных сродкаў на яго базе[5].

  • Mamba Mk1 — арыгінал 2x4 (вырабляўся TFM Industries, пазней Reumech OMC)
    • Springbuck Mk1 — мадыфікаваная версія
    • Reva Mk1— мадыфікаваная версія ICP
    • Puma — мадыфікаваная версія з сілавой устаноўкай і трансмісіяй Toyota Dyna 7-145
  • Mamba Mk2 — 4x4 (вырабляўся Sandock Austral і TFM), палепшаная серыйная версія
    • Mamba Mk2 EE — версія, вырабленая для эстонскай арміі
    • Mamba Mk2 SW — версія, вырабленая для шведскай арміі
    • Komanche — версія з кароткай колавай базай, якая можа перавозіць да 7 салдат
    • Saber — 4-месная кабіна з грузавым аддзяленнем у задняй частцы
    • Alvis 4 — версія, вырабленая Alvis UK для брытанскай арміі
    • Alvis 8 — версія Komanche SWB, вырабленая Alvis UK для брытанскай арміі
    • RG-31 Nyala — перапрацаваная версія TFM
    • Romad — мадыфікаваная версія Sandock Austral
    • Reva Mk2 — мадыфікаваная версія ICP з сілавой устаноўкай Cummins
    • Springbuck Mk2 — мадыфікаваная версія
  • Mamba Mk3 — версія 4x4 з рухавіком Mercedes-Benz 312N. Выраблялася Alvis OMC
    • Reva Mk3 — мадыфікаваная версія ICP
  • Mamba Mk5 — 4x4 з рухавіком Iveco Euro 3 і браніраваннем B7. Вырабляўся Osprea Logistics SA
  • Mamba Mk7 — 4x4, абсталяваны рухавіком Deutz BF6L9l4C Turbo і браніраваннем B7. Вырабляўся Osprea Logistics
    • Mamba Mk7-X — 4x4, абсталяваны рухавіком Deutz BF06M1015C з вадзяным астуджэннем магутнасцю 408 конскіх сіл. Абарона ад выбуху STANAG 4a4b і балістычная абарона STANAG 3. Вырабляўся Osprea

Аператары

правіць

БТР выкарыстоўваўся[6] Рэспублікай Конга, Кот-д’Івуарам, Егіптам, Экватарыяльнай Гвінеяй, Гвінеяй, Нігерыяй, Сьера-Леонэ, Самалі, ПАР, Швецыяй, Тайландам, Угандай, Вялікабрытаніяй, Эстоніяй, Інданезіяй[7], Украінай[8].

Крыніцы

правіць
  1. а б Engelbrecht, Leon (2010-01-21), Fact file: Mamba APC/MRAP, DefenceWeb, Праверана 2013-07-09
  2. Mamba. Deagel.com. Праверана 28 March 2010.
  3. а б Mamba. South African Army. Праверана 28 March 2010.
  4. Mamba Armored Personnel Carrier (APC). GlobalSecurity.org. Праверана 28 March 2010.
  5. Mamba APC. Tibs Transport. Праверана 28 March 2010.
  6. Trade Registers. Armstrade.sipri.org. Праверана 20 чэрвеня 2013.
  7. Mamba MK2 SWB: Rantis Serbu MRAP Sat-81/Gultor Kopassus TNI AD (26 ліпеня 2015).
  8. Ukrainian Defense Forces Will Get Several Alvis APC from Estonia | Defense Express (англ.). en.defence-ua.com. Праверана 19 мая 2022.

Спасылкі

правіць