Чорны кайман

(Пасля перасылкі з Melanosuchus)

Чорны кайман (Melanosuchus niger) — буйны паўднёваамерыканскі кракадзіл, адносіцца да сямейства алігатаравых, вылучаецца ў самастойны род Melanosuchus.

Чорны кайман
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melanosuchus niger Spix, 1825

Сінонімы
  • Caiman niger Spix, 1825
  • Melanosuchus niger King & Burke, 1989
  • Caiman niger Poe, 1996
  • Melanosuchus niger Zug et al., 2001
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202215
NCBI  38656
EOL  1055872
FW  190756

Апісанне

правіць

Даўжыня дасягае 4,7 м, ёсць непацверджаныя паведамленні аб шасцімятровых асобінах. Гэта самы буйны від алігатаравых і другая па велічыні жывёла Паўднёвай Амерыкі, пасля арынокскага кракадзіла. Афарбоўка вельмі цёмная, часам амаль чорная. На ніжняй сківіцы маюцца шэрыя або карычневыя палосы, на баках — светла-жоўтыя, найбольш прыкметныя ў маладым узросце, у дарослых асобін афарбоўка больш раўнамерная. Ад іншых кайманаў адрозніваецца больш вострай пысай і вялікімі вачыма. Агульная колькасць зубоў — 72-76.