Адкрыць галоўнае меню

Mirum Music Festival

беларускі музычны фестываль

Mirum Music Festivalбеларускі музычны фестываль, які штогод праводзіцца ля сцен Мірскага замка.[1] За чатыры гады фестываль стаў адным з важных музычных падзей Беларусі. Акцэнт музычнага фармату ставіцца на разнастайнасць жанраў і стыляў музыкі, дзе галоўную ролю іграе якасць «перфоманса» артыстаў і іх выключнасць.[2]

Mirum Music Festival
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанры поп
рок
Гады правядзення 2012 — наш час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мір
Мова песень беларуская
руская
англійская

ГісторыяПравіць

За чатыры гады ў фестывалі прынялі ўдзел лепшыя артысты Беларусі, Літвы, Расіі, Грузіі і Украіны: Ніно Катамадзе & Insight, ONUKA, Red Snapper, The HARDKISS, Вагоновожатые, Меджыкул, Ніна Карлсан, Sophie Villy, НААДЯ. Пачаткова Mirum Music Festival праводзіўся на тэрыторыі кафэ-бара «Mirum» (лац.: Цуд). Асаблівасць — блізкая і адкрытая гледачу хатняя атмасфера, суседства з Мірскім Замкам.

19 жніўня 2017 годзе ўдзел у фестывалі прынялі Naviband, Паліна Рэспубліка, Jamala, ½ Orchestra, BY Soulfam, рускія гурты БЦХ, Ishome, літоўскі «Beissoul & Einius».[3][4][5]

Зноскі

  1. Іван Мураўёў Mirum Music Festival 2017 (руск.) . TUT.BY. Праверана 24 ліпеня 2018.
  2. Mirum Music Festival 2017 (руск.) . relax.by. Праверана 24 ліпеня 2018.
  3. Іван Мураўёў Состоится ли «Mirum Music Festival 2018» организаторы еще сами не знают, но работа над ошибками уже начата. (руск.) . Будзьма! (21 жніўня 2017). Праверана 24 ліпеня 2018.
  4. Mirum Music Festival 2017: сонца, душэўнасць, Jamala. Hrodna Life (21 жніўня 2017). Праверана 24 ліпеня 2018.
  5. Mirum Music Festival (16+) (руск.) . Citydog. Праверана 24 ліпеня 2018.

СпасылкіПравіць