Наўтылаідэі

(Пасля перасылкі з Nautiloidea)

Наўтылаідэі (Nautiloidea) — падклас (атрад, падатрад) беспазваночных жывёл класа галаваногіх малюскаў.

Наўтылаідэі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nautiloidea Agassiz, 1847

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82327
NCBI  32577
EOL  2578952

Вядомы 1 сучасны (караблікі) і каля 700 выкапнёвых родаў, больш за 2000 відаў. Пашыраны з кембрыю, росквіту дасягнулі ў ардовіку — дэвоне (каля 400 млн гадоў назад). Жылі ў морах, паводле спосабу жыцця поўзаючыя, плаваючыя або прымацаваныя да субстрату жывёлы.

Памеры выкапнёвых відаў ад 0,5 см да 5 м даўжыні або 3 м у дыяметры. Ракавіны рознай формы, паводле будовы блізкія да аманітаў. Сіфон, прызначаны дпя рэгулявання суадносін газу і вадкасці ў камерах ракавіны, складанай будовы.

Драпежнікі.

Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.

Літаратура

правіць