OXO
«OXO» (таксама вядомая як Noughts And Crosses) — першая камп’ютарная гульня для камп’ютара з графічным інтэрфейсам [1], уяўляе сабой крыжыкі-нулікі. Распрацавана ў 1952 годзе А. С. Дугласам для камп’ютара EDSAC як ілюстрацыя да кандыдацкай дысертацыі на тэму ўзаемадзеяння чалавека і камп’ютара.
OXO | |
---|---|
![]() OXO, першая ў гісторыі відэагульня. | |
Распрацоўшчык | А. С. Дуглас |
Выдавец | Кембрыджскі ўніверсітэт |
Дата выпуску | 1952 |
Жанр | Галаваломка |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | А. С. Дуглас |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | EDSAC |
Рэжым гульні | Адзіночная гульня |
Мова інтэрфейсу | без моўнага зместу[d] |
Носьбіт | delay line memory[d] |
Кіраванне | Дыскавы нумаранабіральнік, пульт |
![]() |
«OXO» ніколі не прадавалася, бо EDSAC быў унікальным камп’ютарам, змешчаным у бібліятэцы Кембрыджскага ўніверсітэта. Аднак, нягледзячы на абмежаванні на даўжыню зыходнага кода, якія накладвалася характарыстыкамі камп’ютара, гульня мае добры штучны інтэлект.
Кіраванне
правіцьУ OXO чалавек гуляў супраць камп’ютара, выстаўляючы крыжык ці нулік у патрэбную клетку поля з дапамогай дыскавага нумаранабіральніка (як у тэлефона). Знак і чарговасць ходу выбіраліся гульцом да пачатку гульні.
Стартавы экран
правіць9 8 7 NOUGHTS AND CROSSES 6 5 4 BY 3 2 1 A S DOUGLAS, C.1952 LOADING PLEASE WAIT... EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):
Ход гульні
правіцьEDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):1 DIAL MOVE:6 DIAL MOVE:1 DIAL MOVE:2 DIAL MOVE:7 DIAL MOVE:9 DRAWN GAME... EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):
Зноскі
правіцьСпасылкі
правіць- Edsac Simulator (англ.) — эмулятар EDSAC.