Obsidian Entertainment — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп'ютарных гульняў, створаная ў 2003 годзе пасля закрыцця кампаніі Interplay Entertainment і яе даччыной кампаніі Black Isle Studios. Obsidian была заснавана былымі супрацоўнікамі Black Isle Studios Фергусам Уркхартам, Крысам Паркерам, Дарэнам Монаханам, Крысам Авелонам і Крысам Джонсам. У ліпені 2005 яны нанялі Джоша Соера, вядомага ўдзелам у распрацоўцы серыі Icewind Dale.

Obsidian Entertainment
Тып прыватная кампанія[d]
Заснаванне 12 чэрвеня 2003
Заснавальнікі Feargus Urquhart[d], Chris Avellone[d], Chris Jones[d] і Darren Monahan[d]
Краіна
Адрас
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • каля 200 чал.[1]
Матчына кампанія Xbox Game Studios[2]
Сайт obsidian.net (англ.)

Студыя выпускала як уласныя прадукты, так і гульні па ліцэнзіі. Першымі праектамі студыі былі Star Wars: Knights of the Old Republic II: The Sith Lords і Neverwinter Nights 2, сіквелы гульняў ад BioWare. Першы ўласны прадукт Alpha Protocol быў выпушчаны ў 2010 годзе.

У лістападзе 2018 года Obsidian Entertainment была набыта кампаніяй Microsoft і стала часткай Microsoft Studios (цяпер Xbox Game Studios).

Гульні

правіць

Obsidian Entertainment выкарыстоўвае кодавае абазначэнне сваіх гульняў, заснаванае на спісе штатаў ЗША па даце іх далучэння. Падобная сістэма (якую прыдумаў Джош Соер у 1999, калі паступіў на працу ў Black Isle) ўжывалася і ў Black Isle, дзе для назваў праектаў выкарыстоўваліся імёны амерыканскіх прэзідэнтаў.

Першыя дзве з’яўляюцца працягамі гульняў, распрацаваных кампаніяй BioWare. Гэтак жа чакаўся анонс гульні, вядомай толькі як «Праект Нью-Джэрсі»[3], якая, паводле заявы супрацоўніка Obsidian Джона Моргана, не з’яўлялася сіквелам чаго-небудзь.

23 сакавіка 2006 Obsidian і Sega анансавалі [4], што яны збіраюцца сумесна распрацоўваць камп’ютарную ролевую гульню, пад кодавай назвай «Праект Джорджыя». Яна была запланаваная да выпуску на ПК, PlayStation 3, і Xbox 360. 13 сне 2006 Sega афіцыйна анансавала на сваёй цізер-старонцы па Чужым, што Obsidian Entertainment падпісала кантракт на распрацоўку гульні, якая базуецца на сусвеце фільмаў[5]. 14 снежня 2006 супрацоўнік Obsidian Соер пацвердзіў, што кодавым імем камп’ютарнай ролевай гульні па сусвету Чужых з’яўляецца менавіта «Праект Канектыкут», а не «Праект Джорджыя». У чэрвені 2009 распрацоўка ролевай гульні ў сусвеце Чужых была спыненая.[6]

Супрацоўніцтва Obsidian і Sega вылілася ў іншы праект пад назвай Alpha Protocol, які выйшаў у чэрвені 2010, і ўспрыняты гульнявой прэсай неадназначна.[7] З аднаго боку, хвалілі за нядрэнную ідэю, з другога ж — лаялі за няроўны геймплэй і надакучлівыя міні-гульні.

22 кастрычніка 2010 года Obsidian выпускае Fallout: New Vegas. Дзеянне гульні адбываецца праз 4 гады пасля падзей Fallout 3. Нягледзячы на тэхналагічную (у гульні выкарыстоўваецца рухавік Gamebryo) і храналагічную блізкасць да Fallout 3, Fallout: New Vegas усё-такі бліжэй да арыгінальнага Fallout, створанага Black Isle Studios. Нават самыя пераборлівыя крытыкі ацанілі гульню як след, аднак не забыўшыся адзначыць і негатыўны бок гульні — багі.[8].

У чэрвені 2011 Obsidian выпусцілі ролевую гульню Dungeon Siege III, першую на іх уласным гульнявым рухавіку Onyx[9].

15 лістапада 2022 года Obsidian выпускае прыгодніцкую ролевую гульню Pentiment, дзе гульцу прапануецца заняцца расследаваннем забойства ў сярэднявяковым мястэчку ў Баварыі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць