Эспарцэт пасяўны
Эспарцет пасяўны, Эспарцэт вікалісты[3][4] (Onobrychis viciifolia) — від кветкавых раслін роду Эспарцэт (Onobrychis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Эспарцэт пасяўны | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Onobrychis viciifolia Scop. (1771) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна, 30—80 (120) см даўжынёй. Прылісткі трохкутна-яйкападобныя, 7—9 мм. Лісце 10—18 см, 13—19-лісточкавыя; лісточкі ад даўгавата-ланцэтных да ланцэтных, 2—3 × 0,4—1 см. Кветкі 8—14 мм даўжынёй. Чашачка званочкападобная, 68 мм, раснічастая; зубчыкі шылападобна-ланцэтныя. Вяночак ружова-фіялетавы, 8—10 мм. Бабы 7—9 мм даўжынёй, паўяйкападобна-круглявыя, узброеныя як па дыску, так і па яе грэбені кароткімі зубцамі[4].
Распаўсюджанне правіць
Радзіма — Сярэдняя Еўропа[4]. Натуралізаваны від у Еўропе, Аўстраліі, Алжыры. Шырока інтрадуцыраваны і культывуецца ў некаторых іншых частках свету[5][6][7].
Ва Украіне расце на палях, часам дзічэе — на ўсёй тэрыторыі. Кармавая, лекавая расліна[4].
Галерэя правіць
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 200. (руск.) (укр.)
- ↑ bgbm.org . (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Спасылкі правіць
- Эспарцет виколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)