Orectolobiformesатрад акул.

Orectolobiformes
Leopard shark.jpg
Зебравая акула (Stegostoma fasciatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orectolobiformes Applegate, 1972

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  551499
NCBI  30503
EOL  1866
FW  34573

АпісаннеПравіць

Валодаюць пярэстымі ўзорамі на целе, якія нагадваюць малюнак дывана.

Спінных плаўнікоў 2, без шыпоў, маецца анальны плаўнік. Жаберных шчылін 5, шырокія, заднія 2 ці 3 размяшчаюцца на аснове груднога плаўніка і ззаду ад яго. Пырскальца, ад невялікага да буйнага, ляжыць ззаду ад вока прыкладна на яго ўзроўні. Вока без мігальнай перапонкі, звычайна знаходзицца на ніжнім баку цела. Рот ад невялікага да буйнага, спераду ад вока. Ноздра размешчана ўздоўж, у большасці відаў маецца добра развітая баразёнка, якая ідзе ад ноздры да рота, і вусікі.

Многія віды буйныя (кітовая акула можа перавышаць 12 м), але яны не лічацца небяспечнымі для чалавека, хоць могуць абараніць сябе ў выпадку нанясення шкоды.

ПашырэннеПравіць

Атрад аб'ядноўвае 14 родаў і 32 віды.

Сустракаюцца ва ўсіх акіянах, але сканцэнтраваны ў Інда-Ціхаакіянскім і Аўстралійскім рэгіёнах.

Асаблівасці біялогііПравіць

Кормяцца пераважна доннымі арганізмамі, у асноўным малюскамі і ракападобнымі.

Некаторыя віды выношваюць жывых малявак, як напр. акула-нянька, а іншыя адкладаюць яйцы.