Храстковыя рыбы

(Пасля перасылкі з Chondrichthyes)

Храстковыя рыбы (Chondrichthyes) — клас рыб.

Храстковыя рыбы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chondrichthyes

Падкласы
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  159785
NCBI  7777
EOL  2774522
FW  34422

Апісанне

правіць

Даўжыня ад 6 см да 20 м. Шкілет храстковы, часта абвапнаваны. Скурных касцей няма. Целы пазванкоў і рэбры ёсць або адсутнічаюць. Луска зубападобная (плакоідная). Лопасці плаўнікоў падтрымліваюцца эластычнымі ніцямі. Парныя плаўнікі размешчаны ў гарызантальнай плоскасці, а хваставы плаўнік нераўналопасцевы, з вялікай верхняй і маленькай ніжняй лопасцямі. Пярэдняя частка галавы выцягнута ў падоўжнае рыла, з-за чаго рот, размешчаны на брушным баку, мае выгляд папярочнай шчыліны.

Маюць 4-7 шчэлепных адтулін, прыкрытых скурнай складкай, якія адкрываюцца вонкі. Плавальнага пузыра няма. Кішэчнік храстковых рыб са спіральным клапанам, а ў сэрцы ёсць артэрыяльны конус. Спіральны клапан уяўляе сабою выраст слізістай абалонкі стрававальнага тракту. Ён утварае ад 4 да 50 абаротаў і моцна павялічвае ўсмоктвальную паверхню кішэчніка. Артэрыяльны конус — спецыяльны аддзел сэрца, размешчаны наперадзе жалудачка і забяспечаны некалькімі радамі месяцападобных клапанаў. Ён здольны да самастойных рытмічных скарачэнняў. Плавальны пузыр і лёгкае адсутнічаюць.

Пашырэнне

правіць

Вядомы з сярэдняга дэвону. 2 сучасныя падкласы: пласцінашчэлепныя (Elasmobranchii) з 2 надатрадамі (акулы і скаты) і злітначарапныя, або суцэльнагаловыя (Holocephali), з 1 атрадам (хімерападобныя). Каля 140 сучасных родаў, 630 відаў.

Жывуць пераважна ў морах, некаторыя віды — у прэсных водах. Большасць драпежнікі.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Апладненне ўнутранае. Спароўвальныя органы самцоў (птэрыгаподыі) парныя, развіваюцца з брушных плаўнікоў. Жывародныя (рэдка), яйцажывародныя або адкладваюць яйцы.

У некаторых відаў акул (куніцавыя акулы, рыбы-молаты) і скатаў (хвастаколы) сустракаецца сапраўднае жыванараджэнне. У гэтым выпадку пасля расходавання жаўтка пусты жаўтковы мяшок зародка прырастае да сценкі палавых шляхоў самкі. Праз блізка размешчаныя адзін да аднаго крывяносныя капіляры зародка і мацярынскага арганізма адбываецца паступленне кіслароду і пажыўных рэчываў у кроў зародка. Тым жа шляхам з зародка выдаляецца вуглякіслы газ і шкодныя прадукты жыццядзейнасці.

Літаратура

правіць