Скаты

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Ска́ты (Batoidea) — надатрад (падклас) пласцінашчэлепавых храстковых рыб. Змяшчае 5 атрадаў і каля 15 сямействаў.

Скаты

Электрычны скат
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Batoidea

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563992
NCBI  117893
EOL  4655330
FW  218955

Апісанне

правіць

Даўжыня ад некалькіх сантыметраў да 7 м, маса ла 2,5 т. Цела плазаватае, шырокае, дыска- або ромбапалобнае. Верхні бок у скатаў прыстасаваны па расфарбоўцы да той ці іншай жыццёвай прасторы і можа вар'іравацца ад светла-пясчанай да чорнай. На верхнім боку размешчаны вочы і адтуліны, у якія пранікае вада для дыхання. Скура голая або ўкрыта шыпамі. Зубы шыпападобныя ці пляскатыя, закругленыя. Пашча, ноздры і пяць пар шчэлепаў знаходзяцца на плоскім і, як правіла, светлым брушным боку.

Грудныя плаўнікі вялікія, іх краі зрошчаны з бакамі галавы і тулава. Спінныя плаўнікі на хвасце або адсутнічаюць. Хвост бізунападобнай формы. Хвастаколападобныя маюць калючыя хваставыя шыпы з яданоснай залозай, гнюсападобныя — электрычныя органы па баках цела (за што атрымалі назву электрычныя скаты).

Адным з найбольш вядомых відаў скатаў з'яўляецца манта (Manta birostris). Вялікіх памераў дасягаюць скаты з сямейства арляковых, чый размах крылаў можа дасягаць 2,5 метра, а даўжыня — да пяці метраў; а таксама скаты з сямейства хвастаколавых, які дасягае 2,1 метра ў шырыню і да 5,5 метраў у даўжыню.

Пашырэнне

правіць

Адрозніваецца 5 атрадаў, 14-16 сямействаў, каля 50 родаў, 350 відаў. Пашыраны ў акіянах, трапляюцца на мелкаводдзі і да глыбіні 2700 м, ёсць прэснаводныя (у басейне р. Амазонка і інш.).

Асаблівасці біялогіі

правіць

Прыдонныя рыбы, акрамя мантавых і хвастаколавых, якія жывуць у тоўшчы вады. Большасць скатаў жыве ў марской вадзе, аднак існуе і некалькі прэснаводных відаў (матора і інш.)

Бентафагі і драпежнікі. Харчуецца малюскамі, ракамі і ігласкурымі. Пелагічныя віды харчуюцца планктонам і дробнай рыбай.

Жывародныя і яйцажывпродныя; ромбаскатападобныя адкладваюць яйцы.

Промысел

правіць

Аб'екты промыслу.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць