Зебравая акула
Зебравая акула, Акула-зебра (Stegostoma fasciatum) — адзіны від у сямействе зебравых акул.
Зебравая акула | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Stegostoma fasciatum Hermann, 1783 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня зебравай акулы можа дасягаць 2,3 м, вельмі рэдка 3,5 м. Вочы размешчаны латэральна. Пырскальца ўмераных памераў знаходзіцца ззаду ад вока. Шыпоў пры плаўніках не мае. Хваставы плаўнік вельмі доўгі, амаль такой жа даўжыні, як астатняя частка цела. Пазванкоў 207-243.
Пашырэнне
правіцьСустракаецца ў трапічных і субтрапічны водах заходняй часткі Ціхага і Індыйскага акіянаў. Вядома ад Чырвонага мора і Усходняй Афрыкі да Японскага мора, поўначы Аўстраліі і Новай Каледоніі. Насельнік кантынентальных і астраўных шэльфаў (да глыбіні 62 м).
Асаблівасці біялогіі
правіцьХарчуецца акула ракападобнымі і малюскамі і як лічыцца не ўяўляе небяспекі для чалавека.
Літаратура
правіць- Compagno, Leonard J.V. (2002). "Volume 2. Bullhead, mackerel and carpet sharks (Heterodontiformes, Lamniformes and Orectolobiformes)". FAO species catalogue. Sharks of the World: An Annotated and Illustrated Catalogue of Shark Species Known to Date. Rome: Food and Agricultural Organization of the United Nations. pp. 184–188. ISBN 92-5-104543-7.