Сурына́мскі мукае́д (Oryzaephilus surinamensis) — жук сямейства Silvanidae.
Цела даўжынёй 3—3,5 мм, ад жоўта- да цёмна-бурага колеру. Па баках пярэднегрудзей па 6 зубцоў. Надкрылы з барозначкамі, крылы развітыя.
Лічынка даўжынёй да 4 мм, жаўтавата-белая, укрытая рэдкімі валаскамі.
Трапляецца паўсюдна. Корміцца крупамі, мукой, вотруб'ем, сухой садавіной, зернем і іншымі прадуктамі расліннага паходжання.
Асаблівасці біялогіі
правіць
Самка адкладвае ў сярэднім да 300 яец, праз некалькі сутак паяўляюцца рухомыя лічынкі. Працягласць развіцця ад яйца да імага ад 22 да 240 сутак, залежыць ад тэмпературы. Аптымальная тэмпература развіцця 25—27 °C, пры тэмпературы ніжэй за 16 °C развіццё спыняецца. У цёплых памяшканнях за год можа быць да 7 пакаленняў.
Значэнне для чалавека
правіць
Шкоднік харчовых запасаў. Знішчаюць хімічным метадам, праграваннем да тэмпературы 60—70 °C.
Зноскі