Palingenia longicauda — від насякомых з сямейства Palingeniidae.

Palingenia longicauda
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Palingenia longicauda Olivier, 1791


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  650627
EOL  3684054

Біялагічнае апісанне правіць

Крылы дарослых асобін гемінізаваныя (падоўжныя жылкі парамі збліжаныя). Пярэднія крылы з 3 парамі жылак. Функцыянальнымі з'яўляюцца толькі пярэднія ногі самца. Парацерк рудыментарны. Церкі самца ўдвая даўжэйшыя за цела, у самак роўныя даўжыні цела. Галава карычневая, грудзі і ногі жоўтыя ці бялёсыя, брушка і церкі жаўтлявыя. Лічынкі жаўтлява-карычневыя. Галёнкі пярэдніх ног з масіўнымі зубцамі звонку. Зубцы «біўняў» (дыстальных вырастаў мандыбул) вялікія, недыферэнцыяваныя. 3-7 сегменты брушка з доўгімі латэральнымі атожылкамі.