Parmotrema perlatum — від лішайнікаў сямейства Parmeliaceae.

Parmotrema perlatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parmotrema perlatum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  172635
MB  368896

Распаўсюджанне

правіць

Від распаўсюджаны на ўсіх мацерыках акрамя Антарктыды.

Апісанне

правіць

Слаявіна буйналіставатая, звычайна нявызначанай формы, 5-10 см у шырыню, параўнальна слаба прымацаваная да субстрату, глыбока падзеленая на лопасці. Лопасці шырокія, 10-15 мм, звычайна загорнутыя і налягаюць адна на адну, з няроўнымі, хвалістымі і прыпаднятымі бакамі, засаджаныя рэдкімі чорнымі вейчыкамі, 1-2 мм даўжынёй. Верхняя паверхня слаявіны шэрая, шаравата-зеленаватая, радзей бялёса шэрая, слаба-бліскучая або матавая, гладкая або злёгку маршчыністая. Ніжняя паверхня цёмна-карычневая, чорная, злёгку бліскучая. Асяродак белы. Сараль галоўкавая або паўгалоўкавая, часам зліваецца разам, развіваецца на канцах лопасцяў. Апатэцый развіваецца рэдка.

Экалогія

правіць

Расце на кары лазы прырэчнай (Salix viminalis) у шматгадовых лясах.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Украіны са статусам «рэдкі». Ахоўваецца на тэрыторыі Карпацкага біясфернага запаведніка і Карпацкага нацыянальнага прыроднага парку.

Зноскі

Спасылкі

правіць