Parnassius apollonius — дзённы матылек з роду Parnassius, сямейства Паруснікі (Papilionidae).

Parnassius apollonius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parnassius apollonius Eversmann, 1847


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  213916
EOL  131944

Апісанне правіць

Размах крылаў 51-72 мм. Даўжыня пярэдняга крыла 37-45 мм[1]. Асноўны фон крылаў самцоў — чыста белы, у самак — з шэрымі лускавінкамі[1][2]. Уздоўж вонкавага краю крылаў размяшчаецца шэраг чорных плям з выразнымі контурамі. Чорныя плямкі ля краю задняга крыла ў асноўным круглявыя, як і чырвоныя. Чырвоныя плямы на крылах з цёмнай аблямоўкай. Іх колькасць вар'іруе ад 5 да 7 на кожным крыле[1].

Арэал правіць

 
Паштовая марка Узбекістана, 2006

Матылёк шырока распаўсюджаны ў горных масівах Сярэдняй Азіі і на паўднёвым усходзе Казахстана. Арэал распасціраецца ад паўднёва-заходняй Сібіры — Кастанайская вобласць, Какчатаўская вобласць у Казахстане, на поўдзень — Заходні Алтай: адгор'і Нарымскага і Курчумскага хрыбтоў Тарбагатай, Саўра, Джунгарыя, Цянь-Шань і Паміра-Алай[3].

Біялогія правіць

Сустракаецца на добра прагрэтых камяністых схілах у перадгор'ях на вышынях 400—1000 м н.у.м[3]. У Какчатаўскай вобласці сустракаецца ў стэпах на схілах пагоркаў і надпоймавых тэрас. У годзе дае адно пакаленне[3]. Час лёту з мая да першай паловы чэрвеня[3].

Цыкл развіцця правіць

Вусень чорны, аксаміцісты, з двума яркімі чырвонымі плямамі на кожным з сегментаў. Харчуецца на Pseudosedum lievenii, Sedum, Scabiosa.[3].

Зноскі

  1. а б в Коршунов Ю. Булавоусые чешуекрылые Урала, Сибири и Дальнего Востока: определитель и аннотации. — Новосибирск: ЗСГВХ, 2000. — 218 с.
  2. Ламперт. Атлас бабочек и гусениц. — Минск: Харвест, 2003. — 735 с. — 5000 экз. — ISBN 985-13-1664-4
  3. а б в г д Коршунов Ю. П. Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 33. — ISBN 5-87317-115-7.