Parotia wahnesi — птушка сямейства райскіх птушак. Назва дадзена ў гонар нямецкага калекцыянера Карла Ванеса (ням.: Carl Wahnes), які адкрыў гэты від у 1906 годзе.

Parotia wahnesi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parotia wahnesi Rothschild, 1906

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561850
NCBI  681204

Апісанне правіць

Самец мае вясёлкавую жоўта-зялёную грудку, падоўжаныя чорныя пёры, самка бурая, з чорнай галавой. Памер птушак — прыкладна 43 см у даўжыню. Пра жыццё і звычкі вядома мала. Сілкуецца ў асноўным садавіной і членістаногімі.

Арэал правіць

Гэты від -- эндэмік горных лясоў паўвострава Юон і гор Адальберта на паўночным усходзе Папуа-Новай Гвінеі[1][2].

Размнажэнне правіць

Самец палігамны і выконвае відовішчныя шлюбныя танцы на лясной падсцілцы.

Кладкі, верагодна, утрымліваюць 1, часам 2 яйкі бледнага крэмавага колеру памерам 40 х 26 мм. Яйкі маюць розную структуру палос і кропак.

Ахова правіць

Папуляцыя птушак складае менш за 10 000 дарослых птушак і колькасць працягвае зніжацца, таму від уключаны ў Міжнародную Чырвоную Кнігу.

Зноскі

  1. Parotia wahnesi: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)
  2. Таксономия и распространение (англ.). Birds-of-paradise (Paradisaeidae). IBC.Lynxeds.com. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 25 студзеня 2011.