Дзявочы вінаград

(Пасля перасылкі з Parthenocissus)

Дзявочы вінаград[3], дзікі вінаград (Parthenocissus) — род кветкавых раслін сямейства Вінаградавыя (Vitaceae).

Дзявочы вінаград

Дзявочы вінаград пяцілісточкавы (Parthenocissus quinquefolia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parthenocissus Planch.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28601
NCBI  3606
EOL  71164
IPNI  1717-1
FW  264931

Апісанне правіць

Дрэвавыя лістападныя, рэдка шматтадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасоніхі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўночнай Амерыкі, ва Усходняй Азіі і на Гімалаях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: дзявочы вінаград пяцілісточкавы (Parthenocissus quinquefolia), дзявочы вінаград прымацаваны (Parthenocissus inserta), дзявочы вінаград трохвостраны (Parthenocissus tricuspidata).

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем.

Выкарыстанне правіць

Дэкаратыўныя расліны. Вырошчваюцца для ўпрыгожання балконаў і фасадаў будынкаў, альтанак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць