Phalcoboenus — род драпежных птушак сямейства сакаліных.

Phalcoboenus

Phalcoboenus megalopterus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phalcoboenus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175661
NCBI  56344
EOL  104330
FW  372557

Апісанне правіць

Даўжыня цела 45-60 см, маса 0,8-1,2 кг. Скура «твару» голая. Дзюба слабая, амаль не загнутая. На доўгіх лапах слабыя пальцы з плоскімі кіпцюрамі.

Усяедныя: сілкуюцца казуркамі, чарвякамі, дробнымі грызунамі, птушынымі яйкамі і птушанятамі, падаллю, гароднінай, садавіной, збожжам. Кормяцца на зямлі, адкуль лацінская назва роду — «сокал-пешаход». Phalcoboenus australis, якая сілкуецца ў асноўным птушанятамі і яйкамі пінгвінаў, знішчаецца жывёлагадоўцамі за частыя напады на ягнят і захавалася толькі на аддаленых астраўках.

Арэал правіць

Насельнікі адкрытых прастор паўднёвай частцы Паўднёвай Амерыкі: альпійскія лугі і перадгор'і Анд, Патагонія, Фалклендскія астравы і Вогненная Зямля.

Спіс відаў правіць

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Галушин В.М, Дроздов Н.Н., Ильичёв В.Д., Константинов В.М, Курочкин Е.Н.  (руск.), Полозов С.А., Потапов Р.Л, Флинт В.Е., Фомин В.Е. Фауна Мира: Птицы: Справочник. — М: Агропромиздат, 1991. — С. 88. — 311 с. — ISBN 5-10-001229-3.