Phthorimaea operculella — від молі сямейства Выемчатакрылыя молі (Gelechiidae).
Phthorimaea operculella |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Phthorimaea operculella |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Phthorimaea operculella Zeller, 1873
|
|
Phthorimaea operculella размнажаецца ў полі і сховішчах. Вусені выядаюць парэнхіму лісця, утвараючы міны на іх. Вусень можа ўгрызацца ў хвасток, і тады лісток гіне цалкам. Характэрная знешняя прыкмета пашкоджання клубняў бульбы вусенямі — навалы экскрыментаў на паверхні. Вусені развіваюцца ў сярэдзіне клубняў, пранізваючы іх хадамі, такія клубні нагадваюць губку. У асобных клубнях можа развівацца больш за 10 вусеняў. Клубні бульбы, моцна пашкоджаныя гэтым відам молі, становяцца непрыдатнымі для пасадкі і перапрацоўкі.
Распаўсюджваецца на ўсіх стадыях развіцця з клубнямі бульбы і пладамі паслёнавых культур.