Ястрабок валасісты

(Пасля перасылкі з Pilosella officinarum)

Ястрабок валасісты[4], ці Ястрэц[5][6] (Hieracium pilosella L. або Pilosella officinarum F. Schultz et Sch. Bip.) — від кветкавых травяністых раслін сямейства астравых. У Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры, распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі.

Ястрабок валасісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  221204
EOL  400511
IPNI  77133566-1
TPL  gcc-25499

Ястрабок валасісты, ястрэц, бялкі, валасень, валасняк[6][7].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Ястрабок валасісты

Ястрабок валасісты — травяністая расліна з бязлістым сцяблом і доўгім тонкім карэнішчам. Парасткі (2—10) даўжынёй да 30 см, паўзучыя, аблісцелыя. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, падоўжана-ланцэтнае, зверху шыза-зялёнае, знізу белалямцавае ад густога апушэння. Кветкі лімонна-жоўтыя, духмяныя, у адзіночных кошыках (дыяметрам да 2,5 см) на верхавінках сцяблоў (кветкавых стрэлак). Сямянкі даўжынёй да 2 мм, цёмна-карычневыя, чубок брудна-белы.

Біялогія і экалогія

правіць

Цвіце ў траўні-ліпені. Сустракаецца ў сухіх месцах на ўскраінах светлых лясоў, пясчанай ці камяністай глебе, ускраінах марэн, ля дарог, канаў, на насыпах, высечках, паравых палях, пустазельнае, пагаршае пашы.

Хімічны склад

правіць

Падземная частка, сцёблы каўчук, кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона.

Надземная частка фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: кававая, хлорагенавая, кумарыны: умбеліферон, флаваноіды: кверцэцін.

Лісце кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона, флаваноіды: 7-глюказід люцеалін.

Кветкі караціноіды, флаваноіды: люцеалін 2 %, 7-глюказід люцеалін, апігеніна, ізарамнецын, ізапцін.

Выкарыстанне і ўласцівасці

правіць

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьзапаленчае, вяжучае, жаўцегоннае, гемастатычнае пры ўнутраных крывацёках, дэтаксікацыйнае і раназагойваючае, сокагоннае пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку. Пры захворваннях печані, язвавай хваробе страўніка, дызентэрыі, сухотах лёгкіх, анеміі, асцыце, урэміі, мачакаменнай хваробе, малярыі, анарэксіі, шаленстве, гемералапіі. Адвар (вонкава) — пры скрафулёзе, кан’юктывіце, гінгівіце, паласканне — пры ангіне, кандыдознам стаматыце ў дзяцей; для прамывання ран і спрынцаванняў пры белях. Парашок — пры жаўтусе; вонкава — раназагойваючае. Сок, млечны сок — пры кан’юктывіце і для ўзмацнення зроку. У эксперыментах аказвае моцнае дыўрэтычнае дзеянне, спрыяе выдзяленню хлорыстых і азоцістых злучэнняў, не раздражняе нырачнага эпітэлія. Рэкамендавана для лячэння нефрыту, мачакаменнай хваробы, асцыту, інфільтратаў, дыхавіцы, гіпертрафіі міякарда, падагры, пнеўманіі, грыпу і яго ўскладненняў. Экстракт выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць у дачыненні да ўзбуджальнікаў бруцэлёзу.

З’яўляецца атрутнай раслінай для авечак.

Зноскі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Australian Plant Name Index
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

правіць