Кароўка чатырнаццацікропкавая

(Пасля перасылкі з Propylaea quatuordecimpunctata)

Кароўка чатырнаццацікропкавая, ці кароўка 14-крапінкавая[1] (Propylea quatuordecimpunctata) — від жукоў сямейства божых каровак.

Кароўка чатырнаццацікропкавая

Кароўка чатырнаццацікропкавая, Белавежская пушча, Польшча, май 2006
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Propylea quatuordecimpunctata Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  692579
NCBI  558720
EOL  1175184
FW  320711

Апісанне правіць

Цела даўжынёю 3,5—4,5 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.

Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Надкрылы жоўтыя, з узорам чорнага колеру. Існуюць шматлікія выарыяцыі афарбоўкі. Светлы фон можа змяняцца ад крэмавага да бледна-аранжавага. Звычайна на надкрылах прысутнічае 14 чорных крапінак. Часам чорныя плямкі зліваюцца так, што афарбоўка робіцца амаль цалкам чорнай, за выключэннем 12 светлых жоўтых крапінак.

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі

Пашырана ў Палеаарктыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры, Каўказе, у Закаўказзі, Сібіры, на Далёкім Усходзе Расіі, у Казахстане, Заходняй Азіі, Пакістане, Манголіі, Кітаі (Тарымская ўпадзіна), Карэі і Японіі. Распаўсюдзілася ў Паўночнай Амерыцы.

Жывуць у лясах, на палях, у садах і парках.

Асаблівасці біялогіі правіць

Драпежная. Лічынкі пражэрлівыя, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў. Самка адкладвае каля 400 яец.

Падвіды правіць

Адрозніваецца шэраг падвідаў:[2]

  • Propylea quatuordecimpunctata var. suturalis Weise, 1879
  • Propylea quatuordecimpunctata var. weisei Mader, 1931
  • Propylea quatuordecimpunctata var. pedemontana Della Beffa, 1913
  • Propylea quatuordecimpunctata var. frivaldskyi Sajo, 1882
  • Propylea quatuordecimpunctata var. pannonica Sajo, 1882
  • Propylea quatuordecimpunctata var. moravica Walter, 1882
  • Propylea quatuordecimpunctata var. perlata Weise, 1879

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — C. 315
  2. Biolib