Арляк
Арля́к, Папараць[2] (Pteridium) — род травяністых папарацепадобных раслін сямейства Dennstaedtiaceae.
Арляк | ||||||||||||||||
Арляк звычайны (Pteridium aquilinum) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pteridium Gled. ex Scop., 1760, nom. cons. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Найбольш вядомы і распаўсюджаны від — арляк звычайны (Pteridium aquilinum).
Біялагічнае апісанне
правіцьПрадстаўнікі роду — наземныя травяністыя папараці вышынёй да 1 м, нярэдка ўтвараюць калоніі. Карэнішча знаходзіцца даволі глыбока пад зямлёй, моцна паўзучае, густа пакрытае валасінкамі.
Ваі размешчаныя на карэнішчы чаргова, даволі рэдка, двойчы — або чатыры разы пёрыстыя, з голым хвосцікам. Сорусы размешчаны па краі вай, пакрытыя знешнім несапраўдным індузіям і ўнутраным сапраўдным індузіям, паміж якімі знаходзяцца спарангіі. Споры карычневыя, вуглавата-шарападобныя, дробнашыпаватыя.
Лік храмасом x = 26.
Таксанамія
правіцьСінонімы
правіць- Aquilina C.Presl ex Ettingsh., 1865
- Cincinalis Gled., 1764
- Eupteris Newman, 1845
- Filix Ludw., 1757, nom. illeg.
- Filix-foemina Hill, 1755
- Nymphopteris Webb & Berth., 1849
- Ornithopteris (J.Agardh) J.Sm., 1875, nom. illeg.
Віды
правіцьНекаторыя крыніцы лічаць род манатыпным з адзіным паліморфным відам.
Pteridium aquilinum (L.) Kuhn, 1879 typus[1] — Арляк звычайны
Іншыя крыніцы дадаткова вылучаюць яшчэ каля дзясятка відаў[3], напрыклад:
- Pteridium arachnoideum (Kaulf.) Maxon, 1924
- Pteridium brownseyi Fraser-Jenk., 1997
- Pteridium capense (Thunb.) Krasser, 1900
- Pteridium caudatum (L.) Maxon, 1901
- Pteridium centrali-africanum (Hieron. ex R.E.Fr.) Alston, 1958
- Pteridium esculentum (G.Forst.) Nakai, 1925
Pteridium esculentum
|
- Pteridium feei (W.Schaffn. ex Fée) Faull, 1938
- Pteridium falcatum Ching ex S.H.Wu, 1986
- Pteridium latiusculum (Desv.) Hieron. ex R.E.Fr., 1914
- Pteridium psittacinum (C.Presl) Maxon, 1933
- Pteridium revolutum (Blume) Nakai, 1925
- Pteridium tauricum V.I.Krecz. ex Grossh., 1939 — Арляк крымскі
- Pteridium yunnanense Ching & S.H.Wu, 1986
Зноскі
- ↑ а б Звесткі пра род Pteridium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ TPL: Pteridium Архівавана 9 ліпеня 2013.
Літаратура
правіць- Зубкевіч Г. І. Арляк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Орляк // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 159. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
- Cranfill, R.B. 3. Pteridium Gleditsch ex Scopoli // Flora of North America. — 1993. — Vol. 2. — P. 201—204.