Dennstaedtiaceae — сямейства папарацей парадку Polypodiales. Раней лічыліся падсямействам сямейства Cyatheaceae, цяпер, у сувязі з праведзенымі групай APG філагенетычнымі даследаваннямі, разглядаюцца як самастойнае сямейства.

Dennstaedtiaceae

Microlepia strigosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dennstaedtiaceae Lotsy, (1909)

Сінонімы
  • Hypolepidaceae Pic.Serm.
  • Monachosoraceae Ching
  • Pteridiaceae Ching

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17222
NCBI  32084
EOL  4509
IPNI  17434830-1
FW  54764

Батанічнае апісанне

правіць

Буйныя лясныя папараці з паўзучымі карэнішчамі, апранутымі валасінкамі. Доўгае карэнішча інтэнсіўна галінуецца, дзякуючы чаму часта ўтвараюць зараснікі, а некаторыя іх віды сталі шырока распаўсюджанымі пустазельнымі раслінамі. Галіны на карэнішчы адыходзяць не непасрэдна ад карэнішча, а ад ніжняй частцы хвосціка ліста.

Роды Saccoloma і Orthiopteris маюць сцёблы, пакрытыя луской.

Ваі моцна рассечаныя, даволі жорсткія, з буйной тройчатай пласцінкай, часцей за ўсё тройчы пёрыстыя. Ніжняя пара пёраў ля свайго аснавання мае нектарнікі, якія вылучаюць салодкую вадкасць, што прываблівае мурашак.

Сорусы пакрытыя двума пакрывальцамі: вонкавым, які з’яўляецца мадыфікацыяй краю ліста, і ўнутраным, рэальным пакрывальцам. Гэтыя два пакрывальца, зрастаючыся часткова або цалкам, ўтвараюць двухстворкавую або паўчарападобную форму, унутры якой на прыўзнятым вольным ложку размяшчаюцца спарангіі. Сорусы зрушанага тыпу, прымацоўваюцца да ложу знізу і часткова па баках.

Паводле дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў у Кью ў склад сямейства уключана 18 родаў[1]:

У варыянце, прапанаваным Аланам Р. Смітам (Каліфарнійскі ўніверсітэт) з суаўтарамі[3], семейство включает в себя 10 родов:

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Прадстаўнікі сямейства растуць у Еўразіі (Кітай, Японія, Тайвань, поўнач Еўропы), Паўночнай Амерыцы (амаль паўсюль у Канадзе і ЗША, на поўначы Мексікі), ва ўмеранай частцы Паўднёвай Амерыкі, а таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Pteridium aquilinum — амаль касмапаліт, распаўсюджаны па ўсім зямным шары (акрамя палярных абласцей і пустыняў) на раўнінах і ў гарах (да 3 000 м). Найбольш часта ён сустракаецца ў светлых лясах або на лясных узлесках, звычайны на пясчанай глебе ў хваёвых лясах, на адкрытых узвышаных месцах, у зарасніках кустоў.

Некаторыя роды і віды вельмі паліморфныя.

Зноскі

  1. На аснове Архівавана 29 мая 1998. базы дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў у Кью
  2. а б в г д е GRIN змяшчае ў Lindsaeoideae
  3. Smith, A. R., K. M. Pryer, et al. (2006). A classification for extant ferns. — Taxon. — 55(3): 705—731

Спасылкі

правіць