Нектарнікі
Некта́рнікі — разнастайныя трубчастыя утварэнні ў раслін, што выдзяляюць нектар. Размешчаны пераважна ў кветках (фларальныя нектарнікі) — на чашалісціках, пялёстках, у сценках завязі, на кветаложы і інш. У некаторых раслін утвараюцца на вегетатыўных органах (так званыя экстрафларальныя нектарнікі), напрыклад, чаранках, прылістках, прыкветніках і інш. Нектар звычайна выдзяляецца праз сценкі паверхневых клетак, у некаторых — праз асобныя вусцейкі.
Прывабліваюць да кветак жывёл—апыляльнікаў — насякомых, у тропіках таксама птушак, радзей кажаноў — і спрыяюць перакрыжаванаму апыленню.
Літаратура
правіць- Нектарнікі. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нектарнікі
- Нектарии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нектарники — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі