Red (песня Тэйлар Свіфт)

«Red» (бел. «Чырвоны») — пяты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага аднайменнага альбома. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а з прадзюсіраваннем ёй дапамагалі Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 2 кастрычніка 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці пятага паўнавартаснага сінгла з альбома «Red»[1].

«Red»
Вокладка сінгла «Red» (P175, 2013)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Red
Выпушчаны 6 верасня 2013
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр кантры
Працягласць 3:40
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Дэн Хаф, Нэйтан Чапмэн, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«22»
(2013)
«Red»
(2013)
«Everything Has Changed»
(2013)

Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 6 месца ў Billboard Hot 100. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards.

Інфармацыя

правіць

Тэйлар Свіфт анансавала «Red» 1 кастрычніка 2012 года на тэлешоў Good Morning America[2]. 7 кастрычніка ў жывым эфіры BBC Radio 1 на ўручэнні Teen Awards спявачка ўпершыню выканала кампазіцыю. Як патлумачыла Свіфт, назва і сэнс песні адлюстроўвае яе эмацыйны стан, тым самым ахопліваючы ўсю лірычную канцэпцыю альбома Red. Пазней, у інтэрв'ю часопісу Billboard, Свіфт таксама ўдакладніла, што падчас запісу альбома, менавіта «Red» стала пераломнай песняй[3]. 6 лістапада 2013 года Тэйлар выконала «Red» на цырымоніі ўручэння Country Music Association Awards сумесна з Элісан Краўс, Эдгарам Мэерам, Эрыкам Даркенам, Сэмам Бушам і Вінсам Гілам. Менавіта гэтая версія песні стала даступная для лічбавай загрузкі і стала паўнавартасным пятым сінглам з аднайменнага альбома[4].

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

  Я напісала песню «Red» у сярэдзіне працы над альбомам, і яна паўплыла на тое, якім ён стаў. У ёй ідзе гаворка пра наяўнасць ў розных эмоцый свайго колеру — і раптам я ўсвядоміла, што большая частка эмоцый, якія я адчувала ў працэсе стварэння альбома, былі чырвонага колеру. Гэта былі моцныя эмоцыі: шчасце ці злосць. Яны з'яўляюцца крайнімі кропкамі спектру. Маё бачанне таго, у якім кірунку трэба рухацца з альбомам, моцна змянілася, таму што гэтая песня не падобная да таго, што я рабіла раней, і ў ёй мноства апісанняў — нешта ў ёй як быццам пашырыла маё бачанне альбома.  

«Red» уяўляе сабой кантры-кампазіцыю з некаторымі музычнымі кампанентамі софт- і поп-року[5]. Яна вынконваецца ў танальнасці мі мажор з тэмпам прыблізна ў 125 удараў у хвіліну. У сваю чаргу, вакал Свіфт у межах кампазіцыі знаходзіцца ў дыяпазоне ад F♯3 да C♯5[6].

Кліп на «Red» упершыню быў прадстаўлены 3 ліпеня 2013 года. Рэжысёрам выступіў Кені Джэксан[7]. Відэашэраг змантаваны з кадраў канцэртных выступленняў Тэйлар падчас тура Red Tour[8]. Адпавядаючы тэксту песні, у кліпе пераважае чырвоны колер. Праца была намінавана на прэмію CMT Music Awards у катэгорыі «Відэа года», аднак узнагароду не атрымала.

Песня дэбютавала на шостым месцы ў чарце Billboard Hot 100 у ЗША і на першым месцы ў чарце Hot Digital Songs, які засноўваецца на продажах без уліку стрымінгу. Таксама ў Злучаных Штатах песня дэбютавала на другім месцы ў кантры-чарце Hot Country Songs. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.

Патаемнае пасланне — «Стралец».

Версіі

правіць
  • Лічбавая версія
  1. «Red» — 3:43
  • Версія выступлення на CMA Awards
  1. «Red (2013 CMA Awards Performance)» — 3:51

Крытычныя водгукі

правіць

Кампазіцыя ў асноўным атрымала станоўчыя водгукі ад музычных экспертаў і аглядальнікаў. Taste of Country ацанілі «Red» у 4.5 зоркі з магчымых 5, назваўшы трэк лепшай песняй альбома[9]. Рэдакцыя Rolling Stone вылучыла гучанне банджа і гітары, ахарактарызаваўшы кампазіцыю, як простую, але ў той жа час эфектную[10]. У аглядах ад E! Online І Music City Post у песні былі адзначаны меладычнасць і пачуццёвая лірыка[11][12]. Неадназначнае меркаванне выказаў часопіс Spin. Рэдакцыя палічыла, што Тэйлар узяла на сябе «непрыдатную для яе ролю глянцавага софт-рокера»[13]. Падобны пункт гледжання выказалі і ў Entertainment Weekly. Там адзначылі, што трэку не хапае запалу і сэксуальнасці[14].

«Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards.

Год Прэмія Намінацыя Вынік Спасылка
2014 CMT Music Awards Жаночае відэа года Намінацыя [15]
Відэа года Намінацыя
BMI Awards Матэрыял года Перамога [16]
Топ-50 песень Перамога

Штотыднёвыя чарты

правіць
Чарт (2012-2013) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 30
  Canadian Hot 100 5
  Canada Country 17
  IRMA 25
  SNEP 103
  Japan Hot 100 43
  RIANZ 14
  Official Charts Company 22
  PROMUSICAE 46
  UK Singles Chart 26
  Billboard Hot 100 6
  Hot Country Songs 2
  Country Airplay 7

Выніковыя гадавыя чарты

правіць
Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
  Hot Country Songs 44
  Country Airplay 43
Чарт (2014) Вышэйшая
пазіцыя
  Country Airplay 99

Зноскі

  1. ®R&R :: Going For Adds™ :: Country(недаступная спасылка). Gfa.radioandrecords.com (24 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2013. Праверана July 27, 2013.
  2. Taylor Swift’s ‘Red’ Nabs Countdown Campaign With iTunes & ‘Good Morning America’(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2015. Праверана 29 жніўня 2020.
  3. Swift explains why Red was chosen as the album title (15 снежня 2012).
  4. Red (2013 CMA Awards Performance) - Single. iTunes Store. Apple Inc.. Праверана 12 December 2013.
  5. CD review: Taylor Swift, 'Red' - Song Review.
  6. 'Red' sheet music. MusicNotes.com. Праверана 31 August 2013.
  7. Taylor Swift : Red(недаступная спасылка). CMT. Viacom. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013. Праверана July 10, 2013.
  8. July 3, 2013 8:54pm EDT by Christopher Rogers. [WATCH] Taylor Swift ‘Red’ Video — Watch Tay-Tay’s Full Official Music Vid(недаступная спасылка). Hollywood Life (4 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана July 27, 2013.
  9. Dukes, Billy. Taylor Swift, ‘Red’ – Song Review. Taste of Country. Townsquare Media (11 чэрвеня 2013). Праверана July 27, 2013.
  10. Taylor Swift Describes Color of Heartache on 'Red'(недаступная спасылка). Rolling Stone (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана October 2, 2012.
  11. Macatee, Rebecca. Listen: Taylor Swift Debuts New Single "Red"; Donates Concert Tickets to Internet-Pranked School. E! Online (2 кастрычніка 2012). Праверана October 2, 2012.
  12. Taylor Swift – Red(недаступная спасылка). Music City Post (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана October 2, 2012.
  13. Hogan, Marc. Hear Taylor Swift's Maserati-Themed 'Red' Title Track. Spin (2 кастрычніка 2012). Праверана October 2, 2012.
  14. Smith, Grady. Taylor Swift explains her personal rainbow of emotions on 'Red'(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Time Inc. (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана October 2, 2012.
  15. Miranda Lambert Leads 2014 CMT Music Awards Nominations. Nash Country Weekly. Архівавана з першакрыніцы November 29, 2014. Праверана January 25, 2015.
  16. Vince Gill Recognized as BMI Icon at the 2014 BMI Country Awards. Broadcast Music, Inc. (4 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы January 8, 2015. Праверана January 25, 2015.