Everything Has Changed (песня Тэйлар Свіфт)
«Everything Has Changed» (бел. «Усё змянілася») — шосты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была запісана ў дуэце з Эдам Шыранам. Артысты самі напісалі песню, а з прадзюсіраваннем ім дапамог Бутч Уокер. Афіцыйны рэліз адбыўся 16 ліпеня 2013 года пад лэйблам Big Machine[1].
«Everything Has Changed» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт, Эд Шыран з альбома Red |
||||
Выпушчаны | 16 ліпеня 2013 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | фолк-поп | |||
Працягласць | 4:04 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Бутч Уокер | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Эд Шыран | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
US Billboard Hot 100 — 32 |
||||
Тэйлар Свіфт, Эд Шыран, храналогія сінглаў | ||||
|
Песня атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў, якія крытыкавалі сэнсу песні. Сінгл дэбютаваў з 32 пазіцыі ў Billboard Hot 100 і трапіў у топ-10 чартаў Бельгіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Everything Has Changed» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый.
Інфармацыя
правіцьПесня была напісана на батуце ў двары Тэйлар, з яблычным пірагом і джэмам, прыкладна за 20 хвілін. Па словах Эда, пісаць песню было вельмі проста і Тэйлар амаль сама справілася з тэкстам, а ён толькі змяніў некаторыя яго часткі. Калі Свіфт спрачалася з Шырнам наконт таго, які акорд будзе гучаць лепш, у якасці аргументу яна паказала на сваю паліцу з ўзнагародамі, але Эд у выніку ўсё роўна настаяў на сваёй версіі.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Я напісала «Everything Has Changed» з Эдам Шыранам і, трэба сказаць, ён вельмі таленавітычалавек. Ён надзвычайны гітарыст, выканаўца, сонграйтер і артыст. Пісаць з ім было вельмі весела. Мы сядзелі ў мяне на заднім двары, і ў працэсе ён пачаў напяваць гармоніі, таму я спытала, ці не хоча ён запісаць гэтую песню са мной дуэтам. Яна ж апісвае той момант, які перажываюць два чалавекі, калі бачаць адзін аднаго і свет раптам здаецца ім іншым, таму што ўсё змянілася. |
«Everything Has Changed» — гэта кантры-балада з элементамі поп- і фолк-музыкі, у якой спяваецца пра «жаданне ведаць свайго каханага лепш»[2]. Акрамя «Everything Has Changed» Тэйлар і Эд напісалі яшчэ дзве песні, адну з якіх нават запісалі ў студыі. Кліп на песню выйшаў 6 чэрвеня 2013 года[3]. Сюжэт відэа разгортваецца вакол дзяцей, якія пазнаёміліся ў школьным аўтобусе і правялі ўвесь дзень разам. Бацькамі галоўных герояў выступілі Тэйлар і Эд.
Патаемнае пасланне — «Порт Гіаніс».
Крытычныя водгукі
правіць«Everything Has Changed» атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў. Billboard апублікаваў строгае меркаванне, раскрытыкаваўшы тэкст і пахваліўшы з'яўленне Шырана ў дадзеным трэку[4]. Digital Spy напісали, што музычны стыль атрымаўся «манерным», а сам трэк «пакінуў іх з цеплынёй і недакладным адчуваннем, што адбываецца досыць рэдка ў наш час»[5]. NME пакінули негатыўны водгук на кампазіцыю, напісаўшы, што «расчараваны цалкам»[6].
Год | Прэмія | Намінацыя | Вынік | Спасылка |
---|---|---|---|---|
2014 | BMI London Awards | Найбольшая колькасць узнагарод | Перамога | [7] |
Much Music Video Awards | Міжнароднае відэа года | Намінацыя | [8] | |
Radio Disney Music Awards | Лепшая музычная калабарацыя | Перамога | [9] | |
2015 | BMI Awards | Найбольшая колькасць узнагарод | Перамога | [10] |
Матэрыял года | Перамога |
Версіі
правіць- Лічбавая версія
- «Everything Has Changed (Remix)» — 4:06
Чарты
правіць
Штотыднёвыя чартыправіць
|
Выніковыя гадавыя чартыправіць
|
Зноскі
- ↑ Taylor Swift And Ed Sheeran Duet Leaks
- ↑ Taylor Swift And Ed Sheeran Duet Leaks
- ↑ Taylor Swift And Ed Sheeran Debuts «Everything Has Changed» video(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 29 жніўня 2020.
- ↑ Taylor Swift «Red» Track-By-Track Review
- ↑ «Everything Has Changed» Review(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 29 жніўня 2020.
- ↑ «Everything Has Changed» Review
- ↑ Stevie Nicks and Top Songwriters Honored at 62nd Annual BMI Pop Awards . Broadcast Music, Inc.. Архівавана з першакрыніцы March 5, 2015. Праверана January 25, 2015.
- ↑ 2014 MMVA Nominees(недаступная спасылка). Much Music Video Awards. Архівавана з першакрыніцы June 23, 2011. Праверана January 5, 2015.
- ↑ Hochman, David (April 27, 2014). "Radio Disney Music Awards 2014: Full List Of Winners". Forbes. Архівавана з арыгінала June 30, 2015. Праверана June 22, 2015.
- ↑ P!nk Receives President’s Award at 63rd Annual BMI Pop Awards . Broadcast Music, Inc. (13 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы April 8, 2016. Праверана May 11, 2016.