Renault Symbol — кампактны легкавы аўтамабіль з кузавам седан маркі «Рэно». Выпускаўся з 1999 па 2021 год. Першыя два пакаленні былі створаныя на базе хэтчбека Renault Clio. У розны час і ў залежнасці ад рынку прапаноўваўся пад назвамі Renault Clio Symbol, Renault Symbol, Renault Thalia, Renault Clio Sedan, Nissan Platina. У трэцім пакаленні ў шэрагу краін пад назвай Renault Symbol прадаваўся Logan.

Renault Symbol
Renault Thalia ў Кракаве
Renault Thalia ў Кракаве
Вытворца Renault
Гады выпуску 19992021
Храналогія
Renault Logan
Renault Taliant
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Renault Symbol на Вікісховішчы

Першае пакаленне

правіць

Renault Clio Symbol

правіць
 
Renault Thalia (1999—2002), выгляд ззаду

Седан Renault Clio Symbol на базе 5-дзвернага хэтчбека Renault Clio II быў прадстаўлены ў 1999 годзе. У параўнанні з Clio седан вырас у даўжыню да 4150 мм, што давала багажнік вялікай ёмістасці (510 літраў), але разам з тым знешні выгляд машыны крытыкавалі за непрапарцыйнасць. Аўтамабіль быў распрацаваны спецыяльна для краін, якія развіваюцца. Праз гэта Symbol адрозніваецца ўзмоцненай структурай кузава і наладамі падвескі. Дзеля змяншэння цаны ў салоне выкарыстоўваліся матэрыялы ніжэйшай якасці і былі ўнесены некаторыя спрашчэнні, дадатковае бартавое абсталяванне было скарочана. Маторны шэраг складалі бензінавыя рухавікі 1,2 (60 к.с.), 1,4 (75 і 98 к.с.), 1,6 (110 к.с.) або турбадызельныя 1,5 dCi (68 і 80 к.с.)[1][2].

Вытворчасць пачалася ў 1999 годзе на заводзе Oyak-Renault у Бурсе ў Турцыі. У наступным годзе выпуск пачаўся таксама ў Аргенціне і Бразіліі, а ў 2001 годзе ў Калумбіі[3].

Рэстайлінг: Renault Symbol

правіць
 
Renault Symbol (2002—2006)

У 2002 годзе быў праведзены рэстайлінг. Пярэдняя частка аўтамабіля абнавілася падобна таму, як раней быў зменены Renault Clio: іншыя крылы, капот, пярэдні і задні бамперы, фары. Таксама абнавіўся інтэр’ер і былі зменены налады падвескі. Разам са зменай знешняга выгляду з назвы прыбралі Clio, пакінуўшы проста Renault Symbol.

 
Renault Symbol (2006—2008)

У 2006 годзе Symbol абнавілі яшчэ раз. Аўтамабіль атрымаў новыя радыятарную рашотку, пярэдні бампер (паветразаборнік у ніжняй частцы падзялілі на тры секцыі), задні бампер (змянілася форма нішы нумарнога знака). На вечку багажніка з’явілася аб’яднаная з эмблемай кнопка адкрывання. У салоне ўсталявалі новую прыборную панэль, змянілася абіўка дзвярэй і сядзенняў. Вечка багажніка таксама атрымала ўнутраную абіўку. Пашырыўся пералік апцыянальнага абсталявання. Агулам, машыну зрабілі даражэйшай, каб саступіць нішу бюджэтнай мадэлі седану Renault Logan. Такім чынам, Symbol у мадэльным шэрагу маркі заняў месца паміж «Логанам» і «Меганам»[3][4].

Другое пакаленне

правіць
Renault Symbol (2008—2012)
Прем’ера на Маскоўскім аўтамабільным салоне, жнівень 2008 года.

Прэм’ера новага пакалення прайшла на Маскоўскім аўтасалоне ў жніўні 2008 года. Распрацоўка машыны заняла ўсяго 26 месяцаў і каштавала 100 мільёнаў еўра. Эканомія часу і сродкаў была дасягнута за кошт шырокага выкарыстання камп’ютарнага мадэлявання і выкарыстання шасі папярэдняга пакалення. Пры гэтым, седан атрымаў цалкам новы дызайн[5].

Базавы рухавік 1.2 16 V выдаваў магутнасць 55 кВт пры 5500 аб/хв і максімальны круцільны момант 105 Нм пры 4250 аб/хв. Васьміклапанны рухавік 1.4 меў тую ж магутнасць, але больш высокі круцільны момант — 114 Нм пры 5500 аб/хв. Шаснаццаціклапанная версія мае магутнасць 72 кВт і максімальны круцільны момант 127 Нм. Наймагутнейшым быў рухавік 1.6 16V (77 кВт, 148 Нм). Таксама прапаноўвалі турбадызельны 1.5 dCi ў двух варыянтах магутнасці: 48 кВт і 62 кВт.

Трэцяе пакаленне

правіць
 
Renault Symbol у Чылі

Трэцяе пакаленне мадэлі Symbol было прадстаўлена на аўтасалоне ў Стамбуле ў 2012 годзе. У адрозненне ад папярэднікаў, створаных на базе Renault Clio, аўтамабіль стаў блізнюком «Логана» другога пакалення. Рухавікі: TCe 90 (бензінавы, трохцыліндравы, аб’ёмам 0,9 л, 66 кВт/90 к.с., 135 Нм), 1.5 dCi 75 (турбадызельны, 55 кВт/75 к.с., 200 Нм) і 1.5 dCi 90 (турбадызельны, 66 кВт/90 к.с., 220 Нм).

Акрамя продажу ў самой Турцыі, машыны пастаўляўся таксама ў Алжыр і Туніс[6][7]. У лістападзе 2014 года ў Алжыры была наладжана зборка[8].

У верасні 2021 года на змену Renault Symbol для турэцкага рынку быў выпушчаны Renault Taliant.

Зноскі

правіць
  1. Гадкий утенок(руск.) // За рулём : часопіс. — 2002. — № 5. — С. 186—188.
  2. Sedan dla oszczędnych - Renault Thalia (1999-2008) (польск.). autocentrum.pl (20 чэрвеня 2012). Праверана 24 сакавіка 2024.
  3. а б Символы постоянства и обновления(руск.) // За рулём : часопіс. — 2006. — № 11. — С. 92—96.
  4. Сеанс самогипноза(руск.) // Купи авто : часопіс. — 2006. — № 18. — С. 60—61.
  5. Renault Thalia: Podrobné informace, technická data (чэшск.). auto.cz (28 жніўня 2008). Праверана 24 сакавіка 2024.
  6. 2013 Renault Symbol revealed - rebadged Dacia Logan for Turkey (англ.). motor1.com (1 лістапада 2012). Праверана 24 сакавіка 2024.
  7. Renault Symbol je Logan pro Turecko a severní Afriku (чэшск.). auto.cz (1 лістапада 2012). Праверана 24 сакавіка 2024.
  8. Renault bude vyrábět auta v Alžírsku (чэшск.). auto.cz (16 лістапада 2014). Праверана 24 сакавіка 2024.

Гл. таксама

правіць