SCR-1200 — беларуская мадэрнізацыя снайперскай вінтоўкі Драгунова.

SCR-1200
Тып: снайперская вінтоўка
Краіна: Flag of Belarus.svg Беларусь
Гісторыя вытворчасці
Вытворца: вытворча-тэхнічны кластар «Вусце»
Варыянты: SCR-1200M, SCR-1200P, SCR-1200W
Калібр, мм: 7,62 × 54 мм R
Прыцэльная далёкасць, м: 600
Максімальная
далёкасць, м:
1200

ГісторыяПравіць

Упершыню публіцы вінтоўку паказалі на 10-й Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2021», якая праходзіла ў чэрвені 2021 года ў Мінску. Прадстаўлены тры мадыфікацыі: SCR-1200M, SCR-1200P, SCR-1200W. Усе яны на той час ужо прайшлі выпрабаванні на палігоне.

Работы над стварэннем SCR-1200 вяліся на базе кластара «Вусце» ў Віцебскай вобласці, дзе створана сучасная навукова-тэхнічная і вытворчая база, што дазволіла распрацоўваць і мадэрнізаваць мноства ўзораў зброі баявога, грамадзянскага і спецыяльнага прызначэння.

Распрацоўка вінтоўкі вялася па ўказе прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Адрозненні ад СВДПравіць

Зброя з’яўляецца глыбокай мадэрнізацыяй савецкай СВД. У першую чаргу прыбраныя драўляныя або пластмасавыя шчокі, цаўё зроблена з лёгкага металічнага сплаву. Усталяваны тэлескапічны прыклад. З’явілася магчымасць асобнага рэгулявання затыльніка, шчокі і прыклада.

Зверху і знізу вінтоўкі маюцца планкі Пікаціні, якія дазваляюць мацаваць розныя аптычныя прыцэлы, а таксама здымныя сошкі і іншае навясное абсталяванне. На SCR-1200 можа ўсталёўвацца прыбор беспламенай і малашумнай стральбы замест стандартнага тормаза-кампенсатара. Ствол вінтоўкі атрымаў больш трывалую фіксацыю, што лепшым чынам адбілася на кучнасці стральбы. Так, напрыклад, калі папярочнік рассейвання з 10 патронаў на далёкасці 100 метраў у Драгунова складаў 8—10 см, то SCR-1200 на ўсіх праведзеных выпрабаваннях паказала сярэднюю кучнасць бою не больш за 5 см.

Змены, унесеныя ў канструкцыю, дазволілі значна хутчэй падрыхьавацца да бою і вырабіць прыцэльны стрэл. Пры гэтым Цэнтроўка зброі і яго хуткастрэльнасць абсалютна не змяніліся. Аднак SCR-1200 атрымалася некалькі больш цяжкай, чым СВД.

Іншыя характарыстыкіПравіць

Выкарыстоўваецца патроны пад калібр 7,62 × 54 мм R. Максімальная прыцэльная далёкасць пры стральбе з адкрытага прыцэла склала 1200 м, эфектыўнасць паражэння — да 600 метраў.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць