Яшчаратазавыя (Saurischia) — адзін з двух галоўных атрадаў дыназаўраў[1][2]. Адрозніваюцца тым, што лабковыя косці першапачаткова нахілены наперад (пазней у некаторых прадстаўнікоў — сегназаўры, драмеазаўры і іншыя — лабковыя косці адхіляюцца назад).
Да яшчаратазавых адносяцца:
- Буйныя расліннаедныя заўраподы, якія хадзілі на чатырох нагах;
- У сярэднім драбнейшыя драпежныя тэраподы, якія перамяшчаліся на дзвюх задніх канечнасцях (ранняя юра — позні мел). Гэты атрад у сваю чаргу складаецца з дзвюх асноўных груп:
- Тэраподы, або звераногія (Theropoda), да якіх адносяцца двухногія, драпежныя дыназаўры.
- Заўраподаморфы (Sauropodomorpha).
Тэраподы з'явіліся ў познім трыясе і жылі да канца мелавага перыяду. Гэта былі самыя буйныя драпежнікі на Зямлі на працягу ўсёй мезазойскай эры (напрыклад эрэразаўры, тыраназаўры, тарвазаўры).
Заўраподаморфы ўяўлялі сабой буйных расліннаедных жывёл з доўгай шыяй, хвастом і вялікім бочкападобным целам.
Група заўраподаморфаў складалася з дзвюх падгруп:
Гэта кладаграма прыведзена паводле Weishampel et al., 2004[3]:
Кладаграма паводле Марцінеса ў суаўтарстве з інш. калегамі, 2011[4]:
Зноскі
- ↑ H. G. Seeley. 1888. On the classification of the fossil animals commonly named Dinosauria. Proceedings of the Royal Society of London 43:165-171
- ↑ R. N. Martinez and O. A. Alcober. 2009. A basal sauropodomorph (Dinosauria: Saurischia) from the Ischigualasto Formation (Triassic, Carnian) and the early evolution of Sauropodomorpha. PLoS ONE 4(2 (e4397)):1-12
- ↑ Weishampel, David B.; Dodson, Peter; Osmolska, Halszka (eds.) (2004). The Dinosauria, Second Edition. University of California Press., 861 pp.
- ↑ Martinez, R.N., Sereno, P.C., Alcober, O.A., Colombi, C.E., Renne, P.R., Montanez, I.P., Currie, B.S. (2011). A Basal Dinosaur from the Dawn of the Dinosaur Era in Southwestern Pangaea. Science 331 (6014): 206—210.