Апатаза́ўр (Apatosaurus, «падманлівы яшчар»), шырэй вядомы як брантазаўр — вымерлы род яшчаратазавых дыназаўраў, якія жылі ў познаюрскім перыядзе (каля 157—146 мільёнаў гадоў назад) на тэрыторыі цяперашняй Паўночнай Амерыкі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў заўрапод[1]

Апатазаўр
Apatosaurus33.jpg
Рэканструкцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apatosaurus Marsh, 1877

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4531260
FW  38665

ЭтымалогіяПравіць

Назва апатазаўр паходзіць ад грэчаскіх слоў грэч.: ἀπάτη — обман і грэч.: σαυρος — яшчарка. Таксама вядомы як Брантаза́ўр (лац.: Brontosaurus, што азначае «грымотны яшчар», ад бронтэ ці уронці/грэч.: βροντη — гром і саўрас/грэч.: σαυρος — яшчарка).

АпісаннеПравіць

Brontosaurus excelsus быў апісаны Гафаніілам Маршам у 1879 г. па добра захаваных рэштках; пасля высвятлілася[крыніца не пазначана 3797 дзён], што ён павінен складаць адзін род з апісаным тым жа Маршам у 1877 годзе Apatosaurus ajax і па правілах ICZN радавая назва Apatosaurus павінна выкарыстоўвацца для абодвух відаў, бо мае прыярытэт. Тым не менш, назва «брантазаўр» шырока ўкаранілася ў навукова-папулярнай літаратуры. Некаторыя даследчыкі (напрыклад, Роберт Бэкер) не прызнаюць аднясенне гэтых відаў да аднаго роду.

Брантазаўр (апатазаўр) — адзін з найбуйнейшых дыназаўраў: яго даўжыня магла дасягаць 20—23 метраў[1], а маса, па розных даных, да 24—32 тон, аднак некаторыя вучоныя ўказваюць на тое, што іх маса не перавышала 18 тон[1]. Доўгія хвост і шыя, масіўныя ногі, на канцы шыі — адносна маленькая галава, мозг у якой важыў усяго 400 грамаў.

ГалерэяПравіць


 
Апатазаўр
Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
542 488 443 416 359 299 251 200 146 66 23 2
 ◄ млн. гадоў назад 

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Массы динозавров оказались переоцененными. Lenta.ru (22 чэрвеня 2009 года). Праверана 12 жніўня 2010.

СпасылкіПравіць