Дыназаўры
Дыназаўры (Dinosauria; са стар.-грэч.: δεινός — страшны, жудасны і стар.-грэч.: σαύρα — яшчар) — наземныя пазваночныя жывёлы, якія дамінавалі на нашай планеце ў мезазойскую эру — на працягу больш чым 160 мільёнаў гадоў, з позняга Трыясавага перыяду (прыблізна 230 млн гадоў назад) да канца мелавога перыяду (каля 65 млн гадоў назад).
† Дыназаўры | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэрап тыраназаўра | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Геахраналогія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Большасць дыназаўраў пачала выміраць на стыку мелавога і трацічнага перыядаў падчас буйнамаштабнага знікнення жывёл і многіх разнавіднасцей раслін у адносна кароткі геалагічны перыяд гісторыі. Выкапнёвыя рэшткі дыназаўраў былі знойдзены на ўсіх кантынентах планеты. На сёння палеантолагамі апісана больш за 500 разнастайных родаў і больш за 100 разнастайных відаў, якія выразна падзяляюцца на дзве ўмоўныя групы — траваедных і драпежных яшчараў.
Этымалогія назвы
правіцьТэрмін «дыназаўр» быў уведзены ў 1842 годзе англійскім біёлагам Рычардам Оўэнам для апісання першых акамянелых рэштак старажытных яшчараў, якія здзівілі навукоўцаў сваімі памерамі[1]. Слова паходзіць ад грэчаскага δεινός (deinos) — «жахлівы, жудасны» і σαῦρος (sauros) — «яшчар»[2]. Нягледзячы на тое, што таксанамічнае імя часта інтэрпрэтуецца як нейкае ўказанне на зубы, кіпцюры і іншыя асаблівасці дыназаўраў, якія выклікаюць страх, на самай жа справе Оўэн даў гэты тэрмін, паказваючы на іх памер і веліч[3]. Тлумачачы свае погляды, Оўэн называў дыназаўраў таўстаскурымі другаснага перыяду. Да таўстаскурых у XIX стагоддзі адносілі буйных і масіўных бегемотаў, сланоў і насарогаў, а другасным перыядам лічылі мезазойскую эру.
Гісторыя вывучэння
правіцьГіганцкія косці, якія знаходзілі часам у зямлі, у антычнасці лічылі астанкамі герояў эпохі Траянскай вайны, у Сярэдневякоўі і аж да XIX стагоддзя — астанкамі волатаў, пра якіх згадваецца ў Бібліі, і якія загінулі падчас сусветнага патопу, на Далёкім Усходзе іх лічылі касцямі цмокаў і прыпісвалі ім гаючыя ўласцівасці.
У 1824 годзе прэзідэнт Каралеўскага геалагічнага таварыства Уільям Баклэнд выступіў з дакладам пра знаходку, якая была зроблена ў 1815 годзе ў юрскім сланцы Стоўнзфілда ў графстве Оксфардшыр і складалася з некалькіх касцей і фрагмента «дапатопнай» жывёлы. Звярнуўшыся за дапамогай да выдатнага спецыяліста па параўнальнай анатоміі Жоржа Кюўе, Баклэнд класіфікаваў знаходку як рэшткі гіганцкай драпежнай яшчаркі (лац.: sauria) і, адпаведна, назваў яе мегалазаўрам — «велізарным яшчарам». У 1826 годзе Гідэон Ментл, хірург з Льюіса (графства Сасекс), правадзейны член Лінееўскага таварыства, аналагічным чынам прадставіў у Геалагічным таварыстве знойдзеныя ім зубы раней невядомага віда, якому ён даў назву ігуанадон (літаральна «ігуаназубы») за падабенства зуба з зубам яшчаркі ігуаны. Ён жа ў 1833 годзе апісаў гілеазаўра — прадстаўніка панцырных яшчараў анкілазаўраў. У 1842 годзе англійскі біёлаг Рычард Оўэн, адзначыўшы несумненненае падабенства паміж гэтымі трыма відамі і іх адрозненне ад сучасных рэптылій, вылучыў іх у асобны падатрад, назваўшы яго дыназаўрыя (лац.: dinosauria — літаральна «жудасныя яшчары»)[4].
Адкрыццё ў 1858 годзе ў ЗША добра захаванага шкілета гадразаўра перавярнула ўяўленне пра дыназаўраў як пра чатырохногіх жывёл, паказаўшы, што дыназаўры маглі хадзіць на двух нагах. У наступныя некалькі дзесяцігоддзяў былі адкрыты прадстаўнікі большасці асноўных груп дыназаўраў; важная заслуга ў гэтым належыць амерыканскім палеантолагам Атніелю Маршу і Эдуарду Коўпу, якія адкрылі і апісалі ўвогуле 142 новых відаў, уключаючы апатазаўра і брантазаўра (пасля іх аднеслі да аднаго роду), дыпладока і стэгазаўра, манаклона, трыцэратапса і іншыя віды. Назапашванне матэрыялу прывяло да падзелу дыназаўраў на сямействы птушкатазавых і яшчаратазавых у 1887 годзе.
У першай палавіне XX стагоддзя вялікая частка навуковай супольнасці памылкова лічыла, што дыназаўры былі грувасткімі, млявымі жывёламі. Большасць даследаванняў, якія праводзяцца з 1970 года, аднак, паказалі, што дыназаўры былі актыўнымі жывёламі з павышаным метабалізмам і шматлікімі асаблівасцямі для сацыяльнага ўзаемадзеяння.
У 1964 годзе знаходка дэйнаніха зрабіла новую навуковую рэвалюцыю, бо па будове дыназаўра было ясна, што ён перамяшчаўся адносна хутка, з чаго можна зрабіць вывад, што ён быў цеплакроўным. Ідэя цеплакроўнасці прымушала перагледзець старыя ўяўленні не толькі пра фізіялогію, але і пра паводзіны дыназаўраў, чаму з’явіліся пацвярджэнні ў 1979 годзе, калі былі атрыманы доказы бацькоўскага інстынкту і сацыяльных паводзін яшчараў (выседжванне, абарона і выкормліванне дзіцянят). Нарэшце, параўнанне верхніх канечнасцей дэйнаніха з крылом птушкі прымусіла меркаваць іх блізкасць і паходжанне птушак ад дыназаўраў (або нават наогул прыналежнасць да гэтага надатраду), чаму доказам стала пасля адкрыццё слядоў апярэння ў рада дыназаўраў. У 2005 годзе навукоўцам удалося выдзяліць калаген з захаваных мяккіх тканін тыраназаўра[5], і выкарыстаць яго хімічны састаў як яшчэ адзін доказ сваяцтва дыназаўраў з сучаснымі птушкамі[6].
Сённяшні час
правіцьШэраг навукоўцаў сцвярджае, што каля трэці апісаных відаў дыназаўраў не існавала. За раней невядомых яшчараў навукоўцы прымалі ўжо апісаных дыназаўраў на розных стадыях развіцця. Праведзенае маштабнае даследаванне іншымі навукоўцамі паказала, што амаль 50 працэнтаў усіх відаў дыназаўраў былі названы няправільна[7].
У цяперашні час назіраецца дзве процілеглыя тэндэнцыі ў сістэматыцы дыназаўраў. У той час як адны палеантолагі працягваюць драбненне існуючых таксонаў, вылучаючы па тых ці іншых прыкметах новыя роды і віды з ужо існуючых, іншыя іх калегі ставяць пад сумненне карэктнасць раней апісаных відаў. Так, у 2007 годзе Джэк Хорнер апублікаваў артыкул, у якім выказваў, што дракарэкс Хогвартса, стыгімолах калючы і пахіцэфалазаўрыд з’яўляюцца трыма рознымі ўзроставымі стадыямі аднаго віду. У 2009 годзе Джэк Хорнер пры вывучэнні чэрапа нанатырануса заключыў, што гэты дыназаўр на самай справе з’яўляецца маладым тыраназаўрам. У 2010 годзе ў выданні Journal of Vertebrate Paleontology выйшаў артыкул палеантолагаў з Дзяржаўнага ўніверсітэта Мантаны (Montana State University), дзе таксама гаворыцца, што трыцэратапс і таразаўр ёсць розныя стадыі росту асобін аднаго віду. У тым жа годзе іншыя навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта апісалі новы род дыназаўраў — махацэратапс, косці якога раней прылічвалі да казмазаўра[8].
Паходжанне і эвалюцыя
правіцьПродкі
правіцьПаўзуны насялялі Зямлю яшчэ да з’яўлення дыназаўраў. Лапы ў іх былі размешчаны па баках тулава, як у большасці сучасных яшчарак. Ім на змену прыйшлі продкі дыназаўраў — архазаўры («пануючыя яшчары»). З’яўленне архазаўраў ішло паралельна з масавым, але не поўным, выміраннем тэрапсідаў на мяжы перыядаў пермі і трыяса, якое насіць назву Масавае пермскае выміранне. У пачатку трыясавага перыяду ўзнікла мноства новых відаў.
Важнейшыя развітыя прыкметы раннішніх дыназаўраў, якія адсутнічалі ў большасці тэкадонтаў, былі звязаны са становішчам цела і характарам руху. Заднія канечнасці сталі практычна вертыкальнымі, а іхняя даўжыня ў параўнанні з больш кароткімі пярэднімі канечнасцямі дазваляе зрабіць вывад аб хаджэнні на дзвюх нагах[9]. Вышэйшыя формы тэрапсідаў па сваёй арганізацыі былі вельмі блізкія да аднапраходных млекакормячых і, па некаторых меркаваннях, мелі поўсць[10] і малочныя залозы. Раптоўны заняпад тэраморфаў і росквіт «сапраўдных яшчараў» — адна з самых інтрыгуючых загадак палеанталогіі.
Дыназаўры адхіліліся ад сваіх продкаў архазаўраў прыкладна праз 20 мільёнаў гадоў пасля Масавага пермскага вымірання, якое знішчыла прыблізна 95 % усяго жыцця на Зямлі[11]. На сённяшні дзень астанкі самых старажытных дыназаўраў маюць узрост каля 230 мільёнаў гадоў. Аднак у 2010 годзе група амерыканскіх, нямецкіх і паўднёваафрыканскіх палеантолагаў прадставіла ў навуковым свеце сумесную працу, згодна з якой першыя дыназаўры засялялі Зямлю на некалькі мільёнаў гадоў раней, чым было прынята лічыць. Свае высновы яны зрабілі прааналізаваўшы астанкі новага дыназаўрападобнага паўзуна Asilisaurus kongwу, які з’яўляецца роднасным да дыназаўра відам, які жыў 245—240 млн гадоў назад. Навукоўцы лічаць, што ўжо ў гэты час адрозненні паміж Dinosauriformes і самымі раннімі дыназаўрамі былі істотнымі, такім чынам, агульны продак дыназаўраў аддзяліўся ад групы Ornithodira істотна раней, чым лічылася[12].
Па адной з гіпотэз, абодва атрады дыназаўраў упершыню з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай Амерыкі і затым распаўсюдзіліся па ўсёй Пангеі на працягу трыясавага перыяду з 230 да 199 мільёнаў гадоў назад[13][14].
Першыя дыназаўры
правіцьАдным з самых ранніх вядомых на сённяшні дзень дыназаўраў лічыцца Staurikosaurus, які жыў 228 млн гадоў назад, частковы шкілет якога быў знойдзены ў адкладах сярэдняга трыясавага перыяду на тэрыторыі сучаснай Бразіліі. Вялікая галёначная косць гэтага дыназаўра была даўжэйшая за сцегнавую, што характэрна для бегаючых жывёл, косці канечнасцей былі полымі. У 1963 годзе быў апісаны эрэразаўр, выяўлены ў адкладах позняга трыяса на паўночным захадзе Аргенціны. З-за фрагментарнасці астанкаў дакладная яго класіфікацыя была не вызначана. Толькі пасля таго як у 1988 годзе быў выяўлены больш поўны шкілет з чэрапам, ён у асноўным быў класіфікаваўся як прымітыўны тэрапод[15]. Выяўлены на тэрыторыі сучаснай Мексікі Tawa hallae, пацвердзіў сувязь эрэразаўра з больш познімі тераподамі[16]. Эрэразаўр дасягаў даўжыні 4 метраў і вагі 200—250 кілаграм. Чэрап быў доўгі і вузкі, не меў прыкмет характэрных для больш позніх тэраподаў, будова задніх канечнасцей таксама характэрна для ранніх дыназаўраў. Праз чатыры гады пасля адкрыцця эрэразаўра, у Аргенціне быў знойдзены шкілет яшчэ аднаго старажытнага дыназаўра — эараптара[17]. Вонкава ён быў падобны на іншых паўзуноў, але асаблівасці касцей і зубоў дазволілі аднесці яго да прымітыўных тэраподаў[18]. Палеантолагі мяркуюць, што эараптар нагадвае агульнага продка ўсіх дыназаўраў[19]. Калі гэтыя здагадкі дакладныя, то грунтуючыся на яго рысах, можна казаць, што першыя дыназаўры былі маленькімі, двухногімі драпежнікамі[20]. Знаходкі прымітыўных, падобных да дыназаўра арнітадзіраў, як Marasuchus і Lagerpeton падтрымліваюць гэтыя здагадкі; аналіз акамянеласцей дадзеных паўзуноў сапраўды кажа аб іх малых памерах і хаджэнні на дзвюх нагах.
Самай першай вядомай групай птукатазавых дыназаўраў з’яўляюцца Fabrosauridae. Самы ранні з іх — пізаназаўр, выяўлены ў пародах верхняга трыяса на тэрыторыі сучаснай Аргенціны. Лепш за ўсё з Fabrosauridae вывучаны род Lesothosaurus, з Паўднёвай Афрыкі. Як і ўсе іншыя фабразаўрыды, ён дасягаў у даўжыню каля 1 метра. Будова задніх канечнасцей характэрна для біпедальных жывёл, вялікая галёначная косць якіх значна даўжэйшая за сцегнавую. Некаторыя часткі шкілета падобныя да іншых дыназаўраў раннішніх тэраподаў, але тазавыя косці і будова чэрапа і зубоў ужо маюць прыкметы птушкатазавых дыназаўраў.
На самых ранніх этапах эвалюцыі дыназаўраў, зямля была заселена рознымі відамі архазаўраў і тэрапсідаў, такіх як этазаўры, цынадонты, дыцынадонты, арнітазухіды, рынхазаўры і іншыя. Відаць, у канцы трыяса дыназаўры вытрымалі доўгую канкурэнцыю з гэтымі жывёламі, перш чым перамаглі і дасягнулі росквіту. Некаторыя навукоўцы, аднак, мяркуюць, што пануючае становішча дыназаўраў было атрымана не столькі перавагай над іншымі жывёламі, колькі выпадковасцю. У карнійскім веку дыназаўры не адзначаліся ўстойлівым павелічэннем у разнастайнасці і ліку, калі б яны, канкуруючы, займалі месцы іншых груп жывёл. Замест гэтага, яны былі вельмі рэдкімі, складаючы толькі 1—2 % ад агульнай жывёльнай фаўны. У нарнійскім веку, пасля знікнення некалькіх іншых груп, яны сталі істотнымі кампанентамі фаўны, складаючы ўжо 50—90 % жывых істот[21]. Каля 200 мільёнаў гадоў назад адбылося Трыясава-Юрскае выміранне. Гэтая падзея канчаткова вызваліла экалагічныя месцы, адкрыўшы магчымасць развіцца пачынаючы з Юрскага перыяду такім групам, як Crocodylomorpha, птэразаўраў, млекакормячым, чарапахам і дыназаўрам[22].
Класіфікацыя
правіць- атрад Яшчаратазавыя (Saurischia)
- падатрад Sauropodomorpha
- падатрад Theropoda (у тым ліку Кархарадонтазаўр)
- атрад Птушкатазавыя (Ornithischia)
- падатрад Cerapoda (у тым ліку Трыцэратапсы)
- падатрад Thyreophora (у тым ліку Tatisaurus)
Тазавыя косці птушкатазавых дыназаўраў | Тазавыя косці яшчаратазавых дыназаўраў |
Марфалогія і характарыстыкі
правіцьНа сённяшні дзень адкрыта вялікая відавая разнастайнасць дыназаўраў. Адны з іх перамяшчаліся на дзвюх нагах, іншыя былі чацвераногімі, а такія віды, як амазаўр і ігуанадон, маглі лёгка перамяшчацца, як на двух, так і на чатырох нагах. Многія з іх валодалі характэрнымі асаблівасцямі, такім як касцяная браня (анкілазаўр) і рагавыя пласціны (стэгазаўр) па ўсім тулаве, рогі (трыцэратапс) ці грабяні на галовах (паразаўролаф). Нягледзячы на тое, што дыназаўраў часта прадстаўляюць як жывёл вялікіх памераў, многія з іх былі ростам з сучаснага чалавека, а некаторыя не перавышалі памераў сучасных катоў. У цяперашні час адным з самых маленькіх дыназаўраў з’яўляецца Hesperonychus elizabethae які жыў у Паўночнай Амерыцы і быў апісаны ў 2009 годзе. У даўжыню ён быў 50 см, важыў каля 2 кг. Харчаваўся, відаць, насякомымі, дробнымі млекакормячымі і дзіцянятамі дыназаўраў. У 2008 годзе быў апісаны іншы від дыназаўра, Albertonykus borealis, які таксама жыў у Паўночнай Амерыцы і магчыма дасягаў меншага памеру, чым Hesperonychus, аднак афіцыйна паведамляць пра якія-небудзь факты палеантолагі не спяшаюцца, бо выяўленых слядоў міні-дыназаўра недастаткова для сур’ёзных заяўленняў.
Па сучасных ацэнках адной з самых буйных драпежных жывёл, якія жылі на Зямлі, з’яўляецца спіназаўр, які пераўзыходзіў па памерах нават тыраназаўра-рэкса. Па гэтых ацэнак у даўжыню ён складаў каля 16-18 метраў, у вышыню 8 метраў. Уздоўж спіны ў яго была расцягнутая скура ў выглядзе ветразя вышынёй 1,8 метра. Іншымі буйнымі тэраподамі з’яўляюцца гіганатазаўр і кархарадантазаўр, якія дасягалі ў даўжыню каля 13 метраў. Самы вядомы ў сучаснай культуры драпежны дыназаўр — тыраназаўр, які не вельмі моцна саступаў гэтым відам па сваіх памерах. Найбольшы і поўны яго шкілет дасягаў у даўжыню 12,8 метраў, а па некаторых дадзеных і зусім мог дасягаць у даўжыню да 15 метраў[23].
У 1970 годзе ў Манголіі былі раскапаны пярэднія канечнасці дэйнахэйруса даўжынёй амаль 2,5 метры. З прычыны невялікай колькасці астанкаў, агульная даўжыня дыназаўра невядомая. Па знойдзеных канечнасцях навукоўцы мяркуюць, што ў даўжыню дэйнахэйрус мог дасягаць 20 метраў. Калі іх ацэнкі дакладныя, гэты дыназаўр можа стаць самым буйным драпежнікам, знойдзеным навукоўцамі. У сакавіцкім нумары за 2011 год публікацыі бразільскай акадэміі навук Anais da Academia Brasileira de Ciências быў надрукаваны артыкул[24], прысвечаная знаходцы ў 2005 годзе міжнароднай палеанталагічнай экспедыцыі ў Анголе, прыкладна ў 70 кіламетрах на поўнач ад Луанды, акамянелых рэштак правай пярэдняй канечнасці новага вялікага (каля 13 метраў у даўжыню) дыназаўра — заўрапода.
Асаблівасці будовы
правіцьДыназаўры злучалі ў сабе ўласцівасці некалькіх зараз адасобленых груп жывёльнага царства: яшчарак, кракадзілаў, млекакормячых і птушак. Іх чэрап у цэлым быў устроены па тыпу яшчарак, але кожны зуб змяшчаўся ў асобнай ячэйцы, як у кракадзілаў, з імі ж збліжае дыназаўраў і бледны скураны ці касцявы панцыр, якім было пакрыта тулава ў некаторых родаў. З млекакормячымі дыназаўраў збліжае будова трубчастых касцей з шырокімі каналамі, напоўненымі мазгавым рэчывам, будова нязграбных суставаў пальцаў і крыжавой косці; нарэшце, па будове таза і задніх канечнасцей яны больш за ўсё набліжаюцца да птушак.
Выміранне
правіцьДыназаўры вымерлі ў канцы мелавога перыяду, каля 65 мільёнаў гадоў назад. Ці было гэта выміранне паступовым ці раптоўным[25], у наш час — прадмет спрэчак; адзінага пункта гледжання няма.
Дакембрый | Фанеразой | Эон | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Палеазой | Мезазой | Кайназой | Эра | ||||||||||
Кембрый | Ардо вік |
Сіл ур |
Дэвон | Карбон | Перм | Трыяс | Юра | Мел | Палеа ген |
Неа ген |
П-д | ||
4570 | 542 | 488,3 | 443,7 | 416 | 359,2 | 299 | 251 | 199,6 | 145,5 | 65,5 | 23,03 | млн. лет ← | |
2,588 |
Выміранне дыназаўраў было толькі часткай так званага «вялікага вымірання», якое мела месца ў той жа час: разам з дыназаўрамі вымерлі марскія рэптыліі (мазазаўры і плезіязаўры) і лятучыя яшчары, шматлікія малюскі, у тым ліку аманіты, белемніты і мноства дробных водарасцей. Усяго загінула 16 % сямействаў марскіх жывёл (47 % родаў марскіх жывёл) і 18 % сямействаў сухапутных пазваночных.
Паводле адной з гіпотэз, прычынай «вялікага вымірання» стаў удар астэроіда або каметы ў раёне мексіканскага паўвострава Юкатан[26], але існуюць і іншыя гіпотэзы.
Крыніцы
правіць- ↑ Owen, R. (1842). «Report on British Fossil Reptiles.» Part II. Report of the British Association for the Advancement of Science, Plymouth, England.
- ↑ «Liddell-Scott-Jones Lexicon of Classical Greek»
- ↑ Farlow, J.O., and Brett-Surman, M.K. (1997). «Preface». in Farlow, J.O., and Brett-Surman, M.K. (eds.). The Complete Dinosaur. Indiana University Press. pp. ix-xi. ISBN 0-253-33349-0.
- ↑ В. Р. Алифанов. «Небесные драконы, допотопные грешники и змеи Ирландии» Архівавана 9 кастрычніка 2006.. vivovoco.rsl.ru
- ↑ Найдены мягкие ткани тиранозавра?. BBC Russian.com (руск.)
- ↑ Коллаген из костей динозавров — это уже реальность. elementy.ru
- ↑ Треть известных видов динозавров предложили упразднить. lenta.ru
- ↑ Возможно, что трицератопс и торозавр — это один и тот же динозавр/ Палеонтологический портал Аммонит.ру
- ↑ Роберт Кэрролл, «Палеонтология и эволюция позвоночных», М. : Мир, 1992 ISBN 5-03-001819-0
- ↑ Кирилл Еськов, «История Земли и жизни на ней: От хаоса до человека» Архівавана 13 мая 2007., М: НЦ ЭНАС, 2004. ISBN 5-93196-477-0 (руск.)
- ↑ Kump LR, Pavlov A & Arthur MA (2005). «Massive release of hydrogen sulfide to the surface ocean and atmosphere during intervals of oceanic anoxia». Geology 33 (5): 397—400.
- ↑ S. J. Nesbitt, C. A. Sidor, R. B. Irmis, K. D. Angielczyk, R. M. H. Smith and L. A. Tsuji. 2010. «Ecologically distinct dinosaurian sister group shows early diversification of Ornithodira». Nature 464:95-98
- ↑ Nesbitt, S. J.; Smith, N. D.; Irmis, R. B.; Turner, A. H.; Downs, A. & Norell, M. A. (2009). «A complete skeleton of a Late Triassic saurischian and the early evolution of dinosaurs». Science 326 (5959): 1530—1533
- ↑ Радзімай дыназаўраў з’яўляецца Паўднёвая Амерыка (руск.)
- ↑ «Dinosauria» Архівавана 21 жніўня 2009.. Dinoweb.narod.ru
- ↑ Палеонтологи обнаружили одного из самых первых динозавров. Lenta.ru
- ↑ Sereno P. C., Forster C. A., Rogers R. R. and Monetta A. M. 1993. «Primitive dinosaur skeleton from Argentina and the early evolution of Dinosauria». Nature 361:64-66.
- ↑ «Theropoda: Eoraptor» Архівавана 29 лістапада 2007.. dinoweb.narod.ru
- ↑ Sereno PC (1999). «The evolution of dinosaurs». Science 284 (5423): 2137—2147.
- ↑ Sereno, P.C.; Forster, Catherine A.; Rogers, Raymond R.; Monetta, Alfredo M. (1993). «Primitive dinosaur skeleton from Argentina and the early evolution of Dinosauria». Nature 361: 64-66.
- ↑ Brusatte, S.L.; Benton, MJ; Ruta, M; Lloyd, GT (2008). «Superiority, competition, and opportunism in the evolutionary radiation of dinosaurs». Science 321 (5895): 1485—1488.
- ↑ Benton, Michael J. (2004). «Origin and relationships of Dinosauria». in Weishampel, David B.; Dodson, Peter; and Osmólska, Halszka (eds.). The Dinosauria (2nd ed.). Berkeley: University of California Press. pp. 7—19.
- ↑ Erickson, Gregory M.; Makovicky, Peter J.; Currie, Philip J.; Norell, Mark A.; Yerby, Scott A.; & Brochu, Christopher A. (2004). «Gigantism and comparative life-history parameters of tyrannosaurid dinosaurs». Nature 430 (7001): 772—775.
- ↑ Octávio Mateus, Louis L. Jacobs, Anne S. Schulp, Michael J. Polcyn, Tatiana S. Tavares, André Buta Neto, Maria Luísa Morais and Miguel T. Antunes. Angolatitan adamastor. A new sauropod dinosaur and the first record from Angola
- ↑ Science, Vol 254, Issue 5033, 835—839 PM Sheehan, DE Fastovsky, RG Hoffmann, CB Berghaus, and DL Gabriel. Sudden extinction of the dinosaurs: latest Cretaceous, upper Great Plains, USA
- ↑ БіБіСі: «Дыназаўры вымерлі з-за падзення астэроіда»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыназаўры