Sol Invictus (Непераможнае Сонца) — афіцыйны рымскі бог сонца, створанага імператарам Аўрэліянам у 274 годзе н.э. сонечнага культа. Яго культ пераўзыходзіў іншыя ўсходнія культы па важнасці аж да адмены язычніцтва пры Феадосіі I. З’яўляецца агульнапрызнаным, што самым раннім надпісам, які звязвае непераможнага імператара з сонцам, з’яўляецца легенда на бронзавым арнаменце, датуемым па свайму стылю другім стагоддзем: INVENTORI LUCIUS SOLI INVICTO AUGUSTO[1].

Штампаваны срэбраны дыск з выявай Sol Invictus, Рым, III стагоддзе (Брытанскі музей)

Раней лічылася, што рымляне праводзілі фестываль сонца 25 снежня, называны таксама Dies Natalis Solis Invicti («дзень нараджэння непераможнага сонца»). 25 снежня было першым днём пасля зімовага сонцастаяння, калі было заўважна павелічэнне светлавога дня. Цяпер з розных крыніц, якімі валодае сучасная навука, дастаткова вядомы толькі сонечныя ўрачыстасці, якія святкаваліся ў жніўні[2]. Sol Invictus быў перайменаваны ў хрысціянскае свята Раство Хрыстова ў IV стагоддзі н.э.

Назва Sol Invictus таксама прымянялася да некаторых іншых сонечных бостваў на працягу гэтага перыяду. Назва Sol Invictus, якая не з’яўляецца ўласным імем, з’яўляецца на манетах з часу ўзвышэння Сэпцімія Севера[3]:470, 479ff. На солідах, адчаканеных пры Канстанціне, таксама як і на залатым медальёне часоў яго праўлення, адлюстраваны імператарскі бюст, здвоены з Sol Invictus. На медальёне зроблены надпіс: INVICTUS CONSTANTINUS[4].

Хаця, пачынаючы з сярэдзіны другога стагоддзя, значная колькасць усходніх культаў практыкавалася сярод рымскіх легіёнаў неафіцыйна, толькі культ Sol Invictus быў афіцыйна ўхвалены і спецыяльна прадпісаны для арміі[3]:456.

Выкарыстанне тэрміна правіць

Назва Sol Invictus («Непераможнае Сонца») прымянялася, прынамсі, да трох розных бостваў у часы позняй Імперыі: да бога Геліягабала, які вёў паходжанне з сірыйскай Эмесы і быў няўдачна выстаўлены ў якасці галоўнага бога афіцыйнага пантэона аднайменным імператарам; да Мітры і да Солу.

Практыкаваўся больш ранні, аграрны культ Sol Indiges («роднае сонца» ці «выкліканае сонца» — этымалогія і значэнне слова indiges з’яўляюцца прадметам дыскусіі).

Геліягабал правіць

Тэрмін Sol Invictus упершыню набыў вядомасць у часы праўлення імператара Геліягабала, які спрабаваў няўдачна заснаваць пакланенне богу сонца са свайго роднага горада Эмеса ў Сірыі. Хаця са смерцю імператара ў 222 годзе культ знік, імператары працягвалі на працягу прыкладна стагоддзя адлюстроўвацца на манетах з каронамі з сонечных промняў.

Мітра правіць

 
Sol Invictus

Па-другое, эпітэт invictus прымяняўся да Мітры ў асабістых надпісах, зробленых яго паклоннікамі. Таксама ён выкарыстоўваўся адносна Марса.

Аўрэліян правіць

 
Аўрэліян у сваёй кароне з сонечнымі промнямі на пасярэбранай бронзавай манеце рымскай чаканкі, 274-275 гады

Пасля перамог на ўсходзе імператар Аўрэліян увёў афіцыйны культ Sol Invictus, уводзячы бога сонца ў якасці галоўнага бажаства імперыі. Таксама Аўрэліян стаў насіць карону з сыходзячымі сонечнымі прамянямі. Ён заснаваў калегію пантыфікаў і прысвяціў Непераможнаму Сонцу храм у 274 годзе. Культ Непераможнага Сонца быў галоўным афіцыйным культам пачатку IV стагоддзя.

У легіёнах, дзе палітыка індывідуальнай свабоды веравызнання засведчана асабістымі надпісамі на грабніцах і прынасімых клятвах ва ўсіх куточках Імперыі, акрамя ваенных лагераў, адзіным афіцыйна дапушчаным усходнім культам, верагодна з часоў праўлення Аўрэліяна і дакладна пры Канстанціне, быў культ Непераможнага Сонца[3]:456, 479ff.

Зноскі

  1. Margherita Guarducci. Sol invictus augustus // Rendiconti della Pontificia Accademia Romana di Archeologia, 3rd series, 30/31 (1957/1959), pp. 161ff. Гл. таксама: Ernst H. Kantorowitcz. Gods in Uniform // Proceedings of the American Philosophical Society, 105.4 (August 1961), p. 383, fig. 34.
  2. S. E. Hijmans. Aurelian, Constantine, and Sol in Late Antiquity
  3. а б в Hoey A.S. Official Policy towards Oriental Cults in the Roman Army // Transactions and Proceedings of the American Philological Association. 70. 1939
  4. Выява медальёна — Toynbee J. M. C. Roman Medallions. 1944, reprinted 1987. Plate xvii, no. 11. Выява соліда — Maurice J., Numismatique Constantinienne. Vol. II, p. 236, plate vii, no. 14.