Sollicitudo omnium ecclesiarum
Sollicitudo omnium ecclesiarum («Клопат аб усіх цэрквах») – папская була, якая была выдана Папам Піям VII 7 жніўня 1814 г. Дакумент аднаўляў у сусветным маштабе дзейнасць скасаванага ў 1773 г. Таварыства Ісуса (Ордэна езуітаў)[1].
Sollicitudo omnium ecclesiarum | |
---|---|
Аўтар | Пій VII |
Мова твора або назвы | царкоўная латынь[d] |
Дата публікацыі | 7 жніўня 1814 |
Статус аўтарскага права | 🅮 і 🅮 |
Repeals | Dominus ac Redemptor |
Насуперак папскай волі, выказанай Кліментам XIV у папскім брэвэ Dominus ac Redemptor, ордэн працягнуў дзейнасць у шэрагу краін, перадусім у Расійскай імперыі, дзе на далучаных у 1772 г. беларускіх землях здаўна існавалі іх адукацыйна-місіянерскія пляцоўкі. Спачатку Папа Пій VII даў сваю вусную згоду на захаванне езуіцкай арганізацыі на Беларусі (1783), а 7 сакавіка 1801 г. у брэвэ Catholicae fidei афіцыйна прызнаў Таварыства Ісуса ў Расіі. Генеральны вікарый Францішак Караў быў абвешчаны генералам Таварыства Ісуса ў Расіі.
Зноскі
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 562–567. - Поўны тэкст булы ў перакладзе на рускую мову.
Літаратура
правіць- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.