Sonic Prime — серыял, заснаваны на шэрагу відэагульняў серыі Sonic the Hedgehog. Гэта сумесная вытворчасць анімацыйнай студыі Sega Sammy Group Marza Animation Planet разам з Netflix Animation, WildBrain Studios і Man of Action. З’яўляецца шостым мультсерыялам па франшызе.

Sonic Prime
Жанр action-adventure television series[d], juvenile fantasy[d] і навуковая фантастыка на тэлебачанні[d]
Сцэнарыст(ы)
Вытворчасць Sega, Netflix Animation[d], WildBrain Studios[d] і Man of Action Studios[d]
Краіна вытворчасці
Мова англійская
Колькасць сезонаў 3
Тэлеканал(ы) Netflix
Спасылкі
IMDb ID 13961348

Першы сезон, які складаецца з васьмі серый, з’явіўся на Netflix 15 снежня 2022 года. Паводле WildBrain Studios, у серыяле павінна быць не менш за 24 эпізоды. SEGA пацвердзіла, што ў 2023 годзе з’явіцца больш серый.

Сюжэт правіць

Падчас бітвы з доктарам Эгманам Сонік неабдумана разбівае «Прызма парадоксу» (Paradox Prism) — крышталічны артэфакт са здольнасцю змяняць рэальнасць. Гэта змяняе галоўны сусвет Соніка і стварае «Shatterverse» — мульцісусвет, дзе кожны асколак прызмы ўтварыў альтэрнатыўнае вымярэнне, якое называецца «Shatterspace». Кожнае такое вымярэнне населена альтэрнатыўнымі версіямі сяброў Соніка (Тэйлз, Наклз, Эмі Роўз, Руж і Біг), але ў кожным такім вымярэнні адсутнічае ўласная версія Соніка.

Сонік спачатку трапляе ў Нью-Ёрк Сіці — футурыстычную антыўтапічную версію Green Hill, якой кіруе суполка варыянтаў доктара Эгмана. Яны называюць сябе «Саветам хаосу» і выкарысталі асколак прызмы свайго вымярэння, каб з лёгкасцю яго заваяваць. Пасля таго, як ад Соніка яны даведваюцца пра існаванне іншых вымярэнняў, яны вырашаюць заваяваць увесь «Shatterverse». Але ім супрацьстаяць Сонік разам з камандай, сфарміраванай мясцовымі версіямі сяброў Соніка. Імкнучыся сабраць прызму і аднавіць свой сусвет, які быў разбураны і ператварыўся ў сумны і знежывелы Ghost Hill (Пагорак прывідаў), Сонік адпраўляецца ў іншыя вымярэнні, такія як лабірынт Боскадж і Нямесца (the No Place), сусветы, пакрытыя джунглямі і вадой, населеныя дзікімі і пірацкімі версіямі яго сяброў адпаведна.

Вытворчасць правіць

Sonic Prime быў афіцыйна анансаваны ў лютым 2021 года, хоць першапачаткова распрацоўка серыяла была раскрыта ў выдаленым твітэры ў снежні 2020 года. Усяго ў серыяле будзе 24 серыі. Колін О’Шонэсі, вядомая тым, што з 2014 года выконвала ролю Майлза «Тэйлза» Паўэра, адказала на твіт у Твітэры, што яна не будзе выконваць гэтую ролю ў серыяле Netflix. Прычынай для гэтага паслужыла тое, што вытворчасць серыяла будзе адбывацца ў Канадзе і згодна з законам аб прафсаюзах, большая частка акцёраў агучкі ў канадскіх тэлевізійных праграмах павінны быць канадцамі. У маі 2022 года было абвешчана, што Дэвен Мак агучыць галоўнага персанажа серыяла.

Серыял зроблены Man of Action і WildBrain Studios разам з Netflix Animation і анімацыйнай студыяй Sega Marza Animation Planet. Для Man of Action і WildBrain Studios серыял стаў іх другім супрацоўніцтвам у стварэнні серыялаў, заснаваных на відэагульнях пасля Mega Man: Fully Charged. Адзін са сцэнарыстаў, Дункан Руло, заявіў, што серыял будзе разгортвацца ў «сусвеце відэагульняў, створаных камандай Sonic Team», і што «не выключаны магчымыя красоверы з іншымі персанажамі Sega». Па словах выканаўчага прадзюсара Логана Макферсана, серыял з’яўляецца канонам для гульнявога сусвету. У чэрвені 2021 года канцэпт-арт серыяла быў знойдзены ў партфоліа цяпер выдаленага мастака.

Пазней Дункан Руло пацвердзіў, што Ян Флін, які пісаў для серыялаў Archie, Boom, IDW і нядаўна выпушчанага Sonic Frontiers, будзе кансультантам. Акрамя таго, Крыс Пір, рэжысёр The Willoughbys, працаваў над серыялам у якасці крэатыўнага кансультанта разам з Ішы Рудэ, рэжысёрам My Little Pony: Girls Equestria, у якасці эпізадычнага рэжысёра.

Агучванне правіць

  • Дэвен Мак у ролі Вожыка Соніка [1] / Орбата і Кубота
  • Браян Драманд у ролі доктара Эгмана / містэра доктара Эгмана (Mr. Dr. Eggman) / доктара Зроблена (Dr. Done It) / Бурабародага (Stormbeard) [2]
  • Эшлі Бол у ролі Майлза «Тэйлз» Паўэра / Тэйлз Дзевяць / Мангі Тэйлз / Сэйлз Тэйлз / Бані Бонс [2]
  • Адам Нурада ў ролі ехідны Наклза [2]
  • Шэнан Чан-Кент у ролі Эмі Роўз / Расці Роўз / Торн Роўз / Блэк Роўз [3] [2]
  • Ян Ханлін у ролі Вожыка Цені / Big the Cat / Denizen 1998 / Hangry Cat / Catfish [2]
  • Казумі Эванс у ролі Лятучай мышы Ружа / Ружа паўстанца / Прым Ружа / Батэн Ружа
  • Вінцэнт Тонг у ролі Рэнегата Накс / Гнарлі Наклз / Наклз Жах / Доктар Дып / Доктар Не / Доктар Бабл
  • Рэйчэл Хофштэтэр у ролі камандзіра атрада Рэда
  • Шон Маклафлін у ролі Джэка

Рэліз правіць

Першы сезон Sonic Prime, які складаецца з васьмі серый, выйшаў 15 снежня 2022 года. Прэм’ера першага эпізоду адбылася 10 снежня 2022 г. у гульні Sonic Speed Simulator ад кампаніі Gamefam у Roblox[2]. Тэрміны выхаду наступных сезонаў афіцыйна не пацверджаны, але, па словах выканаўчага прадзюсера Логана Макферсана, выхад адбудзецца ў «недалёкай будучыні» пасля першага сезона.

Водгукі правіць

Глядацкая аўдыторыя правіць

20 снежня 2022 года Netflix абвясціў, што Sonic Prime займае пятае месца ў топ-10 англійскага тэлебачання з 27,7 мільёнаў гадзін прагляду ў перыяд з 12 па 18 снежня.

Рэакцыя крытыкаў правіць

Sonic Prime атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі з боку крытыкаў з пахвалой за агучку, гісторыю і анімацыю; але некаторыя крытыкавалі яго напісанне. На Rotten Tomatoes серыял атрымаў адзнаку 60 працентаў на падставе водгукаў ад 5 крытыкаў.

Полі Конвэй з Common Sense Media сказала, што гэта вясёлы, шалёны мультсерыял, які рэкламуе камандную працу і з’яўляецца відовішчным. Кенэт С’юард-малодшы з IGN паставіў фільму 8 балаў з 10, назваўшы яго «вясёлым і сямейным» шоу для новых і старых фанатаў. Ён кажа: «Сонік Прайм — гэта вясёлае, а таксама забаўляльнае шоу для сям’і. Размясціўшыся паміж фільмамі „Прыгоды вожыка Соніка“ 1992 года і „Вожык Сонік“ 1993 года, у якіх падобная атмасфера „змагароў за свабоду, якія імкнуцца зрынуць жорсткага лідара“, ён прапануе захапляльны погляд на мінулае, адначасова прадстаўляючы новыя ідэі. У яго ёсць некаторыя праблемы з тэмпам, бо раптоўнае завяршэнне першага сезона не зробіць яму ніякай карысці. Тым не менш, Sonic Prime павінен быць добра прыняты новымі і даўнімі фанатамі франшызы».

Джосуа Крысціян Макой з Game Rant паставіў Prime 3,5 балы з 5, назваўшы яго «вельмі добрым» і таксама вельмі вясёлым: «Sonic Prime — гэта яшчэ адзін аргумент на карысць Соніка, перш за ўсё, як тэлезоркі, а пасля — як гульнявога персанажа. Фанатам Соніка спадабаецца дэманстрацыя іх улюбёных герояў і імклівае дзеянне. Нягледзячы на слабы тэкст і занадта шмат паўтораў, Sonic Prime — гэта вельмі весела. Атрымлівайце асалоду ад падарожжа Blue Blur у мульцісусвет».

Эпізоды правіць

  1. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак :1 няма тэксту
  2. а б в г д е Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак :0 няма тэксту
  3. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак merged1 няма тэксту