Sorghum bicolor — расліна, від роду Сорга сямейства Метлюжковыя. Распаўсюджана ў Афрыцы ад Егіпта да ЮАР, адзічэлыя расліны сустракаюцца ў Амерыцы і Індыі.

Sorghum bicolor
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sorghum bicolor


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42108
NCBI  4558
EOL  1115166
IPNI  422090-1
TPL  kew-443283
Sorghum bicolor Moderne

Апісанне правіць

Аднагадовыя расліны, вышынёй ад 2 да 6 метраў, сцёблы шматлікія, разгалістыя, тоўстыя, маюць ад 8 да 20 лістоў. Даўжыня лісця 40-90 см, шырыня 5-10 см, плоскія, завостраныя. Суквецце — мяцёлкі, даўжынёй 30-60 см, шырынёй 10-25 см, шчыльныя, эліптычныя, колер зялёны, жаўтаваты ці карычневы. Галінкі кароткія, тонкія. Каласкі размешчаны парамі на галінах мяцёлкі, верхні каласок звычайна мужчынскі, бясплодны, а ніжні — пладаносны. Плод — зярняўка. Квітнее ў ліпені-жніўні.

Ужыванне правіць

Ежа правіць

Зерне сорга ўтрымлівае безглютен і крухмал. У многіх частках Азіі і Афрыкі збожжа сорга выкарыстоўваецца для стварэння аладак[3]. У Індыі з сорга гатуюць індыйскі хлеб бхакры[4]. У Тунісе традыцыйная крэмавая страва рыхтуецца з молатых зерняў сорга, малака і цукру[5]. У Цэнтральнай Амерыцы аладкі часам рыхтуюць з сорга, хоць кукуруза з’яўляецца пераважнай культурай. Сіроп салодкага сорга выкарыстоўваецца як патака ў некаторых частках ЗША[6].

Алкаголь правіць

У Кітаі сорга вядома як гаалян (高粱), яго ферментуюць і пераганяюць для стварэння спірту байцзю (白酒). У Тайвані, на востраве Цзіньмэнь, з сорга гатуюць лікёр. У некалькіх краінах Афрыкі, уключаючы Зімбабвэ, Бурундзі, Малі, сорга чырвонага і белага гатункаў выкарыстоўваецца для гатавання традыцыйнага непразрыстага піва[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. O P Sharma (1993). Plant Taxonomy. Tata McGraw-Hill. p. 439. ISBN 978-0-07-460373-4.
  4. Colleen Taylor Sen (2004). Food Culture in India. Greenwood Publishing Group. p. 80. ISBN 978-0-313-32487-1.
  5. "Le sorgho " Droô «, la collation hivernale» Архівавана 20 мая 2021.. wepostmag. May 28, 2012. Retrieved 2020-04-24.
  6. «Sorghum and millets in human nutrition». Архівавана 18 лютага 2019. www.fao.org.
  7. "Sweet Sorghum : A New «Smart Biofuel Crop». agribusinessweek.com. 30 June 2008. Archived from the original on 27 May 2015.