Свінні

(Пасля перасылкі з Suidae)

Свінні (Suidae) — сямейства нежвачных парнакапытных (Artiodactyla), якое ўключае 8 відаў, у тым ліку адзінага еўрапейскага прадстаўніка сямейства — дзіка, які з'яўляецца прабацькам свойскай свінні. Дзіцяня свінні называецца парсючком.

Свінні

Вялікая лясная свіння
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Suidae Gray, 1821

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180720
NCBI  9821
EOL  7681
FW  42381

Знешні выгляд і будова

правіць

Для свіней характэрны кампактны целасклад і доўгая морда, якая сканчаецца голым храстковым рухомым «пятачком» — гэта прыстасаванне для разрыхлення зямлі ў пошуках корму. Іклы добра развітыя, вострыя, выгнутыя ўверх. Канечнасці чатырохпалыя; бакавыя пальцы (другі і чацвёрты) ледзь дакранаюцца зямлі. Як ва ўсіх парнакапытных, пальцы заканчваюцца капыткамі. Валасяны покрыў рэдкі, складаецца ў асноўным з шчаціння. Страўнік просты (выключэнне — бабіруса).

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

правіць

Натуральны арэал свіней ахоплівае Еўразію і Афрыку, аднак дзякуючы чалавеку хатнія свінні прысутнічаюць на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды і ўсюды ўтварылі збольшага здзічэлыя папуляцыі.