Super-Kamiokande
Super-Kamiokande (або Super-K) — нейтрынны дэтэктар, які з'яўляецца мадэрнізаванай мадэллю Kamiokande-II. Прызначаны для пошуку гіпатэтычнага распаду пратона, вывучэння нейтрына, а таксама рэгістрацыі нейтрынных успышак звышновых. Дэтэктар размешчаны ў японскай лабараторыі на глыбіні ў 1 км у цынкавай шахце Каміёка, у 290 км на поўнач ад Токіа. Будаўніцтва выраблялася кансорцыумам амерыканскіх і японскіх даследчыкаў і было завершана ў 1996 годзе.
Дэтэктар Super-Kamiokande прадстаўляе сабой рэзервуар з нержавеючай сталі вышынёй 42 м і дыяметрам 40 м, запоўнены 50 тыс. тон спецыяльна вычышчанай вады. На сценах рэзервуара размешчаны 11146 фотапамнажальнікаў (ФЭП). Таксама дэтэктар абсталяваны вялікай колькасцю электронікі, камп'ютараў, калібравальных прылад і абсталяваннем для ачысткі вады. Гэта надзвычай святлоадчувальныя прыборы: пры трапленні на іх паверхню нават аднаго кванта святла яны генеруюць электрычны імпульс, які затым апрацоўвае спецыяльная электронная сістэма.
Спасылкі
правіць- Super-Kamiokande Home Page Архівавана 18 сакавіка 2021.
- Каталог изображений Super-Kamiokande Архівавана 26 снежня 2017.
- Нейтринные детекторы: Kamiokande-II, Super-Kamiokande и KamLand
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Super-Kamiokande(англ.) |