T-DJ Milana (сапраўднае імя Юлія Ігараўна Рысіна; нар. 12 лютага 1989 г., Луганск) — украінская топлес-дыджэй, кампазітар, танцорка і мадэль.

T-DJ Milana
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 лютага 1989(1989-02-12) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі дыджэй
Жанр сommercial-house, house, tech-house, techno
djmilana.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Юлія Рысіна нарадзілася 12 лютага 1989 года ў Луганску. Да 2007 года развівалася ў мадэльным бізнесе, аднак потым пераехала ў Харкаў, дзе пачала кар’еру топлес-дыджэя ў клубе МИСТО і сфармавала сумесна з DJ Viniloff праект Quattro Hand’s Stuff.

У 2009 годзе T-Dj Milana пачала двухмесячны тур па клубах Балгарыі, Харватыі і Македоніі, пасля чаго была запрошана ў якасці спецыяльнага госця на ток-шоў The Late Show with Azis.

У 2010 годзе прэзентавала свой першы трэк «Feel, Real» і відэакліп на яго, а таксама арганізавала тыднёвы тур у Інданезіі і паўторныя туры ў Балгарыі і Расіі. Да 2011 года сінгл Юліі быў выкарыстаны і падтрыманы шэрагам вядомых дыджэяў, так, Пол Окенфолд выкарыстаў у яго эпізодзе 094 «Perfecto Podcast!», а Джэймс Грант — у яго радыё-шоў Anjunadeep.

У 2013—2014 гадах DJ Milana двойчы ўдзельнічала ў тэлешоў «Гаворыць Украіна» на канале «Украіна». У жніўні 2013 года Мілана ўпершыню выступіла на выспе Івіса (Ібіца) ў Іспаніі, дзе адразу атрымала статус рэзідэнта буйной борт-вечарынкі «Oceanbeat Ibiza». Таксама ў 2013 годзе Юлія знялася ў кліпе на песню «Gimme some more» балгарскай спявачкі Валі. З 2014 года працягвае працаваць рэзідэнтам на «Oceanbeat Ibiza», а таксама ў клубах «Bora-Bora Ibiza» і «Top 21 ibiza».

Апошнім часам стала выступае ў клубах Ібіцы штогод у маі.

У 2015 годзе прыняла ўдзел у кліпе Раман Палонскі ft. Godwin Kiwinda на песню «Shika».

Стыль правіць

T-DJ Milana на дадзены момант з’яўляецца адной з самых вастрабаваных топлес-дыджэяў, якая актыўна выступае ў клубах і на пляцоўках розных краін свету. У Беларусі яна, у прыватнасці, выступала ў клубе «Next» у Мінску ў 2011 годзе і ў «City Club» у Брэсце ў 2012 годзе.

У сваёй творчасці ёй удаецца ўдала спалучаць уласную музыку, дыджэінг, танец з эратычнымі матывамі, а таксама светлавое і лазернае шоў. Пры гэтым Мілана таксама з’яўляецца пладавітым і перспектыўным кампазітарам, што працуе ў стылях тэхна, хаус і тэк-хаус.

Фота правіць

Спасылкі правіць