Thelazia gulosa — від паразітычных круглых чарвей сямейства Thelaziidae.

Thelazia gulosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thelazia gulosa Railliet & Henry, 1910


Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  150476

Распаўсюджанне правіць

Thelazia gulosa распаўсюджаная ў Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне правіць

Куцікула з невялікімі папярочнымі разорамі. Самцы даўжынёй 5,3 — 9,1 мм, а самцы 5 — 16,2 мм. У самцоў на бруху 33 даклакальных і 3 пары пастклакальных сасочкаў. Самкі маюць кароткі востры адростак з двума сасочкамі ў аснове хваста, а вульва знаходзіцца наперадзе цела.

Жыццёвы цыкл правіць

Даўжыня лічынак — 0,259 мм. Прамежкавыя гаспадары мухі Musca autumnalis у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, Musca larvipara ва Украіне, Musca vitripennis у Крыму і Musca amica на Далёкім Усходзе. Мухі заносяць лічынак у вочы кароў (Bos taurus taurus) і якаў (Bos grunniens), дзе развіваюцца дарослыя гельмінты. З дзікіх жывёл адзначаны ў зуброў (Bison bonasus)[1].

Заражэнні чалавека правіць

Зрэдку можа заражацца і чалавек. Дарослыя асобіны, як правіла, знаходзяцца ў павеках, слёзных залозах, слёзных пратоках або так званых «трэціх павеках». Масавае заражэнне выклікае хваробу тэлязіёз  (укр.).

Зноскі

  1. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.

Спасылкі правіць

  • И. Василев, Ю. Вишняков, «Ветеринарна паразитология и инвазионни болести», Земиздат 1977, код 05-95346-53511-4790-95-77, стр.211-213