Trypophloeus asperatus spiculatus

Trypophloeus asperatus spiculatus — падвід жукоў-слонікаў з падсямейства караедаў (Scolytinae). Прадстаўнікі распаўсюджаны ад Заходняй Еўропы да Еўрапейскай часткі Расіі[3]. Кармавая расліна лічынак і дарослых жукоў — асіна.

Trypophloeus asperatus spiculatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trypophloeus asperatus spiculatus Eggers, 1927[1] [2][2]


Пошук выяў
на Вікісховішчы
Кармавая расліна — асіна.

Будова

правіць

Дробныя жукі даўжынёй каля 1,5 мм. Пярэдняспінка — каптурападобная з плямай шматлікіх грудкоў і некалькімі зубчыкамі на пярэднім краі. Ад прадстаўнікоў блізкіх таксонаў адрозніваюцца адсутнасцю мікраскапічных паглыбленняў («кропак») паблізу задняга краю пярэдняспінкі. У самцоў на надкрыллях маюцца дзве пары кароткіх зубчыкаў.

Таксанамія

правіць

Першае апісанне таксона было зроблена нямецкім энтамолагам Гансам Эгерсам па матэрыяле, сабраным каля Кланы (тэрыторыі сучаснай Харватыі). Пры гэтым аўтар палічыў новую групу самастойным відам роду Trypophloeus — Trypophloeus spiculatus. У выніку больш позніх таксанамічных даследаванняў становішча гэтага таксона было перагледжана, і ў цяперашні час таксон разглядаюць у якасці падвіду ў складзе віду Trypophloeus asperatus.

Зноскі

  1. Eggers, H. (1927). Seltene und neue palaearktische Borkenkafer VI. Entomologische Blatter 23: 120–123. (ням.)
  2. а б Colonnelli, E. (2003). A revised checklist of Italian Curculionoidea (Coleoptera). Zootaxa 337: 1–142. Аннотация (англ.) (Праверана 11 верасня 2011)
  3. Інфармацыя пра Trypophloeus asperatus spiculatus Архівавана 5 сакавіка 2016. на сайце faunaeur.org (англ.) (Праверана 11 верасня 2011)