Сло́нікі[1], таксама Даўганосікі[1] (Curculionidae) — найбуйнейшае сямейства жукоў, якое налічвае больш за 70 тысяч відаў, з якіх большасць засяляе трапічныя вобласці Зямлі; ў Беларусі сустракаюцца 395 відаў (напрыклад, свірнавы даўганосік (Sitophilus granarius)).
Характэрнай рысай слонікаў з’яўляецца выцягнутая пярэдняя частка галавы, так званая галаватрубка, дзякуючы якой яны і атрымалі беларускую назву.
Слонікаў падпадзяляюць на дзве часткі: караткахобатныя (Adelognatha) і даўгахобатныя (Phanerognatha), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго даўжынёй галаватрубкі і размяшчэннем ротавых органаў. Лічынкі большасці даўгахобатных развіваюцца ўнутры тканак раслін, радзей сілкуюцца на паверхні лісця раслін або на глебе, у той час як лічынкі большай колькасці караткахобатных развіваюцца ў глебе.
Зноскі
- Слонікі, даўганосікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Alonso-Zarazaga, M.A. & Lyal, C.H.C. 1999: A world catalogue of families and genera of Curculionoidea (Insecta: Coleoptera) (excepting Scolytidae and Platypodidae). Entomopraxis. Barcelona: 315 pp.
- Francois Lieutier, Keith R. Day, Andrea Battisti, Jean-Claude Gregoire & Hugh F, Evans. Bark and Wood Boring Insects in Living Trees in Europe, a Synthesis. — Springer. — 2007. — С. 317—349. — 569 с. — ISBN 978-4020-2241-8.
- Lachowska D., Holecová M. & Rožek M. Karyotypic Data on Weevils (Coleoptera, Curculionidae)(англ.) = Folia Biologica Vol.49 №3—4 // Kraków. — Bratislava, Slovakia: Department of Zoology, Comenius University, 1998. — № 46. — С. 129-136. — ISSN 0015-5497.
- By Brian O’Meara Bacterial Symbiosis and Plant Host Use Evolution in Dryophthorinae (Coleoptera, Curculionidae): A phylogenetic study using parsimony and Bayesian analysis(англ.) / thesis director: professor Brian D. Farrell. — Harvard University, 2001. — С. 1—69. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2006.