USS America (CV-66)
«Амерыка» — (англ.: USS America (CV-66)) — трэці амерыканскі авіяносец тыпу «Кіці-Хок».
«Амерыка» | |
---|---|
USS America (CV-66) | |
Служба: | ЗША |
Клас і тып судна | авіяносец |
Будаўніцтва распачата | 9 студзеня 1961 |
Спушчаны на ваду | 1 лютага 1964 |
Уведзены ў эксплуатацыю | 23 жніўня 1965 |
Выведзены са складу флота | 9 жніўня 1996 |
Статус | Затоплены |
Асноўныя характарыстыкі | |
Водазмяшчэнне |
61 174 тон, пры поўнай загрузцы — 83 573 тоны |
Даўжыня |
319,4 м, па ватэрлініі — 301,7 м |
Шырыня |
75,5 м, па ватэрлініі — 39,3 м |
Асадка | 11,5 м |
Рухавікі | 8 катлоў, 4 паравых турбінных рухавіка |
Магутнасць | 280 000 л.с. (206 МВт) |
Хуткасць ходу | 34 вузла (62,96 км/г) |
Экіпаж | 502 афіцэра, 4668 чалавек |
Узбраенне | |
Авіяцыйная група | каля 79 самалётаў і верталётаў |
Закладзены 9 студзеня 1961 года, спушчаны на ваду 1 лютага 1964 года, уведзены ў склад флоту 23 жніўня 1965 года. Спісаны 9 жніўня 1996 года.
Першы паход на баявое дзяжурства авіяносец здзейсніў у Міжземнае мора у 1964—1965 гадах. Падчас паходу «Амерыка» наведаў Каны, Геную, Тулон, Афіны, Стамбул, Валету, Таранта, Пальма-дэ-Маёрку.
Другі паход адбыўся таксама ў Міжземнае мора і пачаўся ў студзені 1967 года, гэты паход быў азмрочаны некалькімі авіяздарэннямі. 6 сакавіка 1967 года ў паветры, у 20 мілях ад авіяносца, сутыкнуліся два Фантомы II, абодва лётчыка паспяхова катапультаваліся і былі выратаваны. 15 сакавіка быў страчаны яшчэ адзін самалёт з-за непаладак паравой катапульты, лётчык згарэў жыўцом. Усяго за гэты паход было страчана 5 самалётаў. З-за распачатага палітычнага крызісу авіяносец прыбыў да берагоў Грэцыі ў мэтах эвакуацыі амерыканскіх грамадзян у выпадку грамадзянскай вайны. Падчас гэтага паходу авіяносную групу ўвесь час суправаджалі савецкія ваенна-марскія судны.
У выніку распачатага блізкаўсходняга крызісу быў накіраваны да берагоў Ізраіля. Арабскія краіны вінавацілі ЗША ва ўдзеле самалётаў з Амерыкі ў Шасцідзённай вайне.
Наступныя тры паходы адбыліся да берагоў В'етнама, авіяносец удзельнічаў у мностве аперацый падчас вайны ў В’етнаме.
З пачатку 80-х аднаўляюцца паходы ў Міжземнае мора, ажыццяўляецца амерыканская ваенная прысутнасць у рэгіёне падчас Ліванскага і Лівійскага крызісаў. Удзельнічаў у аперацыі «Каньён Эльдарада».
Напачатку 90-х ажыццяўляліся паходы ў Персідскі заліў.
Апошні паход адбыўся ў Міжземнае мора, «Амерыка» ўдзельнічала ў падтрымцы міратворчай аперацыі ў Босніі і Герцагавіне.
Авіяносец быў спісаны на спецыяльнай цырымоніі 9 жніўня 1996 года, праслужыўшы ўсяго каля 30 гадоў, стаўшы, як лічаць, ахвярай скарачэння бюджэту.
Карабель было вырашана расстраляць з розных відаў узбраенняў для праверкі пашкоджанняў, якія наносяцца такім вялікім караблям. У ЗША ўзнікла шмат рухаў супраць такой утылізацыі карабля, паколькі «ён нясе імя нацыі», прапаноўвалася зрабіць з карабля музей. У канчатковым выніку ўсе высілкі праціўнікаў затаплення авіяносца сышлі на нішто, і 19 красавіка 2005 года на авіяносцы падарвалі некалькі зарадаў, якія змадэлявалі трапленні тарпед і крылатых ракет. 14 мая прыкладна ў 11-30 авіяносец быў затоплены.
Галерэя
правіць-
U-2 на палубе Амерыкі.
-
Камандны цэнтр, сярэдзіна 90-х.
-
1976 год.
-
Праходжанне Суэцкага канала.
-
Амерыка ў доку.
-
У порце Норфалка.
-
Ля берагоў Нарвегіі.
-
Від з узроўню ватэрлініі.