Volkswagen Passat

(Пасля перасылкі з VW Passat)
Volkswagen Passat
Агульныя даныя
Вытворца: Сцяг ГерманііVolkswagen AG
Выпуск: 1973—цяперашні час

Volkswagen Passat (бел.: Фольксваген Пасат) — аўтамабіль сярэдняга класа вытворчасці нямецкага канцэрна Фальксваген. У мадэльным шэрагу — з 1973 года.

Passat B1 правіць

Пасля набыцця Audi ў 1964 годзе і NSU ў 1969-м, Фальксваген прыцягнуў іх інжынераў да распрацоўкі новага пярэднепрываднага аўтамабіля з рухавіком з вадзяным ахалоджваннем. Новая мадэль прызначалася для замены састарэлых Фальксвагенаў Тыпу 3 і 4. Самы першы Passat, па сутнасці, быў мадыфікацыяй Audi 80, выпушчанага ў 1972 годзе. Але пад маркай Audi выпускаліся класічныя седаны, а Passat B1 выпускаўся як 2- і 4-дзверны седан-фастбэк, 3- і 5-дзверны хэтчбек і ўніверсал. У астатнім Passat B1 паўтараў Audi 80 як стылістычна (дызайн абодвух аўтамабіляў быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джарджэта Джуджара), так і тэхнічна: абедзве маделі мелі пярэдні прывад, падоўжна размешчаныя рухавікі.

Вытворчасць Passat B1 пачалася на галоўным заводзе ў Вольфсбургу ў маі 1973 года, а ў студзені 1974 — універсалаў Passat Variant.

На аўтамабіль усталёўваліся радныя 4-цыліндравыя бензінавыя рухавікі аб’ёмам 1,3 л (40 кВт/54 к.с) і 1,5 л (55 кВт/74 к.с. або 63 кВт/84 к.с.) з надгалоўкавым размеркавальным валам і 4-ступеневай механічнай або 3-ступеневай аўтаматычнай каробкамі перадач. У жніўні 1975 года аб’ём рухавіка 1,5 літра павялічылі да 1,6 л, пры гэтым захаваўшы ранейшую магутнасць, але падвысіўшы круцільны момант.

У жніўні 1977 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі. Была цалкам абноўлена пярэдняя частка машыны, заменены заднія ліхтары, сталёвыя бамперы былі змененыя на пластыкавыя, у салоне з’явілася іншая абіўка і руль меншага дыяметра. Адначасова пачалася вытворчасць на заводзе ў Эмдэне.

У ліпені 1978 стаў даступны Passat з 1,5-літровым дызельным рухавіком, а ў лютым 1979-га Volkswagen прадставіў Passat GLI, які меў рухавік з упырскам паліва.

Выпуск аўтамабіля (у Еўропе) быў згорнуты восенню 1980 года. Было выраблена 2,6 мільёнаў VW Passat першага пакалення.

У 1974 годзе выпуск таксама быў наладжаны ў Бразіліі. Адтуль пастаўляўся на экспарт у краіны Амерыкі, Блізкага Усходу. Аўтамабіль выпускалі да 1988 года.

Passat B2 правіць

VW Passat B2, 5-дзв. хэтчбек, 1980–1985

Passat другога пакалення (Typ 32B) дэбютаваў у кастрычніку 1980 года з кузавамі трох- або пяцідзверны хэтчбек і 5-дзверны ўніверсал.

У жніўні 1983 года з’явілася мадыфікацыя ўніверсала з поўным прывадам Syncro.

У студзені 1985 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг: з’явіліся іншыя, больш грувасткія бамперы і бакавыя молдынгі, змянілася рашотка радыятара, супрацьтуманавыя фары. Хэтчбекі атрымалі новыя заднія ліхтары.

У сакавіку 1987 года завяршылася вытворчасць мадыфікацый з пярэднім прывадам, выраб Syncro пряцягваўся да ліпеня[1].

Santana правіць

VW Santana

У верасні 1981 на Франкфурцкім аўтасалоне быў прадстаўлены седан, які атрымаў назву Santana, што паходзіць ад назвы вятроў Каліфорніі — Санта-Ана  (англ.)[2].

Акрамя задняй часткі, Passat і Santana адрозніваліся дызайнам пераду. Passat меў супрацьтуманавыя ліхтары побач з фарамі, паказальнікі паваротаў месціліся ў бамперы. У Сантаны — паказальнікі павароту знаходзіліся на куце крыла побач з фарамі.

Пасля рэстайлінгу мадэльнага шэрагу ў 1985 годзе седан таксама стаў насіць на еўрапейскім рынку назву Passat. Аднолькавым з хэтчбекам і ўніверсалам стаў і выгляд пярэдняй часткі.

У Еўропе выраб быў завершаны ў 1988 годзе, але яшчэ працягваўся ў Японіі (да 1990 года), Бразіліі (да 2006) і Кітаі (да 2013).

Ford Versailes, Ford Royale, Ford Galaxy правіць

З 1992 па 1996 год аўтамабіль выпускаўся ў Бразіліі на сумесным прадпрыемстве Ford і Volkswagen — «Autolatina». Ford Versailles быў даступны ў кузавах 2- і 4-дзверны седан і 3-дзверны ўніверсал пад назвай Ford Royale. Таксама выпускаўся ў Аргенціне як Ford Galaxy.

Passat B3 правіць

Passat B4 правіць

Passat B5 правіць

VW Passat B5

Passat пятага пакалення дэбютаваў у жніўні 1996 года (у кузаве седан), у 1997-м прадставілі ўніверсал (Variant) і паўнапрывадную мадыфікацыю 4Motion.

Аўтамабіль абсталёўваўся бензінавымі рухавікамі 1,6 (101 к.с.), 1,8 (125 і 150 к.с.) і 2,0 (120 к.с.), 2,3 VR5 (150 к.с.), 2,8 VR6 (193 к.с.) і дызельнымі 1,9 TDI (90, 101, 110, 116 к.с.) і 2,5 TDI (150 к.с.)[3].

Passat GP правіць

VW Passat B5 GP

У 2000 годзе аўтамабіль зведаў рэстайлінг.

Абнавіўся і шэраг рухавікоў[3].

  • Бензінавыя: 1,6 (102 к.с.) і 1,8 (150 к.с.), 2,0 (116 і 131 к.с.), 2,3 VR5 (170 к.с.), 2,8 VR6 (193 к.с.).
  • Дызелі: 1,9 TDI (101 і 131 к.с.), 2,0 TDI (136 к.с.) і 2,5 TDI (150, 163 і 180 к.с.).

W8 правіць

 
Passat W8

У 2001 годзе з’явіўся Passat з рухавіком W8 аб’ёмам 4,0 л, які меў магутнасць 275 к.с. і 370 Н∙м круцільнага моманту. Прывад — поўны, каробкі перадач — 6-ступеньчатая механічная ці 5-ступеньчаты аўтамат[4]. Выпускаўся з кузавамі седан і ўніверсал.

Passat B6 правіць

VW Passat B6

Быў прадстаўлены на Жэнеўскім аўтасалоне ў сакавіку 2005 года. У жніўні 2005 быў прадстаўлены ўніверсал Passat B6 Variant.

«Шосты» Passat пабудаваны на мадэрнізаванай платформе Golf V — канструктары вярнуліся да папярочнага размяшчэння рухавіка і пярэдняй падвескі McPherson (па такой схеме былі пабудаваныя «трэці» і «чацвёрты» Пасаты) [5].

Лінейка рухавікоў была прадстаўлена дзевяццю мадэлямі. Шэсць бензінавых рухавікоў: 1.4 TSI (122 к.с.), 1.6 (102 к.с.), 1.8 TSI (152 і 160 к.с.), 2.0 FSI (150 к.с.), 2.0 TFSI (200 к.с.), 3.2 FSI V6 (250 к.с.) і тры дызелі: 1.9 TDI (105 к.с.) і два аб’ёмам 2.0 TDI (140 і 170 к.с.).

У ліпені 2010 года вытворчасць Passat B6 была спынена.

Passat R36 правіць

Passat CC правіць

 
VW Passat CC

У 2008 Volkswagen годзе пашырыў мадэльны шэраг, прадставіўшы чатырохдзвернае купэ Passat CC.

У 2012 на Мотаршоу ў Лос-Анджэлесе была прадстаўлена рэстайлінгавая версія Passat CC. Абноўлены аўтамабіль атрымаў кароткае імя Volkswagen CC.

Passat B7 правіць

VW Passat B7

Passat B7 быў прадстаўлены на Парыжскім аўтасалоне восенню 2010 года[6].

Аўтамабіль пабудаваны на мадэрнізаванай платформе свайго папярэдніка. Увогуле канструкцыя шасі засталася без зменаў — сур’ёзная мадэрнізацыя закранула толькі дызайн кузава ды лінейку рухавікоў, ледзь абнавіўся інтэр’ер.

У Еўропе «сёмы» Passat прапанаваўся з дзесяццю рухавікамі: чатыры бензінавыя, аб’ёмам 1,4, 1,8, 2,0 і 3,2 літра і магутнасцю 122, 160, 211 і 300 конскіх сіл адпаведна; рухавік які працуе на прыродным газе (1,4 магутнасцю 150 к.с.), рухавік, прыстасаваны пад выкарыстанне біяпаліва, а таксама чатыры турбадызелі. Базавы 1,6 развівае 105 сіл, а тры двухлітровыя агрэгаты даступныя ў версіях магутнасцю 140 або 170 конскіх сіл. Трансмісіі — альбо механічная, альбо шасці- і сяміступеньчатыя робаты DSG.

Passat Alltrack правіць

 
VW Passat Alltrack

У 2011 годзе на аўтасалоне ў Токіа канцэрн Volkswagen прадставіў універсал павышанай праходнасці Passat Alltrack[7].

У параўнанні з VW Passat Variant мае павялічаны на 30 мм дарожны прасвет — 165 мм. Паўнапрывадная трансмісія і электроніка аналагічныя VW Tiguan. У звычайным рэжыме 90 % моманту падаецца на пярэднюю вось, а задняя падключаецца электронікай праз шматдыскавую муфту Haldex.

Passat B8 правіць

VW Passat B8
 
VW Passat Variant B8

Прэм’ера Passat восьмага пакалення адбылася ў кастрычніку 2014 года на Парыжскім аўтасалоне. Выпуск ажыццяўляецца ў Германіі (на заводах у Эмдэне і Цвікау) і Кітаі (Чанчунь). У 2015 годзе Passat стаў пераможцам конкурсу «Еўрапейскі аўтамабіль года»[8].

У 2019 годзе быў абноўлены. Асноўныя змены закранулі абсталяванне: з’явіліся дадатковыя хадавыя асістэнты, абнавілася мультымедыйная сістэма, электрамеханічны стаяначны тормаз стаў на ўсіх версіях і інш.

У 2021 годзе вытворчасць седанаў была скончана[9].

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

У аснове аўтамабіля знаходзіцца падоўжаная версія модульнай платформы MQB — MQB-B[10][11].

Пераход на платформу MQB дазволіў зменшыць масу на 85 кг. На долю звычайнай сталі прыпадае толькі 55 %, астатняе — гэта высокатрывалая (27 %) і звышвысокатрывалая (17 %) сталі, а таксама 1 % алюмінія. Жорсткасьць кузава на кручэнне складае 30.000 Нм/градус. Колавая база павялічылася на 80 мм да 2791 мм, аўтамабіль стаў на 14 мм ніжэй (1456 мм) і на 12 мм шырэй (1832 мм), пры гэтым агульная даўжыня паменшылася на 2 мм — да 4767 мм.

Рухавікі — чатырохцыліндравыя, з турбанаддзіманнем і прамым упырскам паліва. Бензінавы шэраг рухавікоў складаецца з 1,4-літровага агрэгата магутнасцю 125 і 150 конскіх сіл, 1,8-літровага (180 к.с.), а таксама 2,0 л (у варыянтах 220 і 280 к.с.). У 2018 годзе на еўрапейскім рынку з’явіўся рухавік 1,5 TSI Evo (125—150 к.с.) з сямейства ЕА211, з функцыяй адключэння двух цыліндраў у рэжымах малой нагрузкі, а таксама абсталяваны фільтрам цвёрдых часціц OPF. Дызелі — 1,6-літровы (120 к.с.) і тры двухлітровыя магутнасцю 150, 190 і 240 конскіх сіл. Трансмісіі — шасціступеньчатая механічная або сямідыяпазонны «робат» з двума счапленнямі.

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2014[12]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 32,6 85%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,9 87%
  Бяспека пешаходаў 23,8 66%
  Актыўная бяспека 10,0 76%
Пратэставаны аўтамабіль:
VW Passat 2.0 TDI Comfortline

Passat GTE правіць

 
VW Passat GTE

Упершыню ў сямействе з’явілася гібрыдная мадыфікацыя з магчымасцю падзарадкі батарэй ад бытавой электрасеткі (plug-in hybrid) — Volkswagen Passat GTE.

Аўтамабіль атрымаў сілавы агрэгат, які складаецца з 156-сільнага бензінавага турбарухавіка аб’ёмам 1.4 л, электрарухавіка магутнасцю 114 к.с., камплекта літый-іённых батарэй ёмістасцю 9,9 кілават-гадзін і шасціступеньчатай «рабатызаванай» каробкі перадач з двума счапленнямі. Агульная магутнасць агрэгата склала 218 к.с. Запас ходу на электрацязе — да 50 кіламетраў[13].

 
VW Passat Variant GTE

Акрамя сілавой устаноўкі, GTE адрозніваецца ад звычайнага «Пасата» радыятарнымі кратамі з сінімі ўстаўкамі, перайначаным пярэднім бамперам і святлодыёднымі дзённымі хадавымі агнямі, інтэграванымі ў фары галаўнога святла. У салоне — іншае рулявое кола, абцягнутае скурай, іншы селектар каробкі перадач, а таксама ўстаўкі з чорнага пластыка і алюмінія. Мультымедыйны комплекс з 6,5-цалёвым сэнсарным дысплеем выводзіць усе даныя, якія датычацца працы агрэгатаў і эканамічнасці язды.

Passat B9 правіць

 
VW Passat B9

У канцы жніўня 2023 года Volkswagen прадставіў Passat дзявятага пакалення. Жывы паказ адбыўся на вераснёвай выставе IAA ў Мюнхене. Ад кузава седан адмовіліся, мадэль даступная толькі ў кузаве ўніверсал. Вытворчасць аўтамабіля перанеслі з Эмдэна ў Браціславу, на адзін канвеер з роднасным Škoda Superb[14].

Аўтамабіль пабудаваны на новай платформе MQB Evo. Габарыты складаюць 4917×1852×1482 мм, колавая база — 2841 мм. Машына павялічылася на 144 мм у даўжыню, 50 мм у колавай базе і 20 мм у шырыню. Аб’ём багажніка складае 690 літраў (1920 л пры складзенай задняй канапе). Каэфіцыент лабавога супору ў параўнанні з папярэднікам зменшыўся з 0,31 да 0,25.

Версіі для іншых рынкаў правіць

Passat NMS правіць

Першае пакаленне (2011) правіць

 
VW Passat NMS (2011—2016)

Спецыяльна для рынку Паўночнай Амерыкі Volkswagen прадставіў VW Passat NMS (New Midsize Sedan — новы сярэднепамерны седан). Дэбют мадэлі адбыўся на Дэтройцкім аўтасалоне 2011 года[15]. Вытворчасць мадэлі была разгорнута на заводзе Фальксваген у горадзе Чатануга, штат Тэнэсі.

 
VW Passat NMS (2011—2016)

Аўтамабіль пабудаваны з выкарыстаннем архітэктуры еўрапейскага Passat B7. Аднак у параўнанні з ім даўжыня, шырыня і памер колавай базы амерыканскага аўтамабіля сталі больш.

 
VW Passat NMS (2016—2019)


Другое пакаленне (2019) правіць

VW Passat NMS (2019—2021)

У снежні 2021 года вытворчасць амерыканскай версіі была згорнута. У гонар заканчэння вытворчасці была выраблена развітальная партыя Limited Edition. Колькасць машын серыі склала 1973 адзінкі (у гонар 1973 года, калі з’явілася першае пакаленне Passat). Сярод іх[16]:

  • 411 машын чырвонага колеру Aurora Red Metallic з чорным салонам Titan Black;
  • 423 машыны зялёнага колеру Racing Green Metallic з карычневым салонам Mauro Brown;
  • 524 белыя машыны Pure White з карычневым салонам Mauro Brown;
  • 615 машын шэрага колеру Platinum Grey Metallic з чорным салонам.

Агулам з 2011 па 2021 год у ЗША было выраблена больш за 800 000 адзінак Passat NMS[17].

Зноскі

  1. VW Passat Variant. Powiew solidności i praktyczności // klasyki.auto-swiat.pl (польск.)
  2. Ich lieb dich nicht, du liebst mich nicht // AutoBild Klassik. autobild.de (ням.)
  3. а б Spełnienie marzeń — Volkswagen Passat B5 (1996—2005) // autocentrum.pl (польск.)
  4. Парень из высшего общества // За рулём : часопіс. — 2001. — № 10. — С. 22-24. (руск.)
  5. Против ветра // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 7. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013.
  6. Новы Volkswagen Passat можна будзе адкрываць нагой Архівавана 26 студзеня 2013. // motor.ru (руск.)
  7. Яшчэ Variant — Alltrack Архівавана 18 лютага 2013. // www.autoreview.ru (руск.)
  8. Car of the Year — 2015 // caroftheyear.org (англ.)
  9. Volkswagen Passat Sedan Production For Europe Has Ended (англ.). motor1.com (8 студзеня 2022). Праверана 9 студзеня 2022.
  10. Volkswagen прадставіў Passat новага пакалення Архівавана 3 снежня 2014. // motor.ru (руск.)
  11. Новы VW Passat прадстаўлены афіцыйна // За рулём
  12. https://www.euroncap.com/en/results/vw/passat/7900
  13. Новы Volkswagen Passat стаў гібрыдам Архівавана 30 лістапада 2014. // motor.ru (руск.)
  14. "2024 Volkswagen Passat Debuts As Bigger Wagon With Up To 268 HP". motor1.com [англійская]. 2023-08-30. Праверана 2023-09-08.
  15. VW рассакрэціў новы седан для Амерыкі Архівавана 16 сакавіка 2013. // motor.ru (руск.)
  16. 2022 VW Passat Limited Edition Marks The End Of US Production (англ.). motor1.com (19 ліпеня 2021). Праверана 25 студзеня 2022.
  17. North American VW Passat truly dead as production ends (англ.). autoblog.com (25 студзеня 2022). Праверана 25 студзеня 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць