Фіялка апушаная
Фіялка апушаная[3], Фіялка кароткаваласістая[4] (Viola hirta) — шматгадовая травяністая расліна роду Фіялка сямейства Фіялкавыя.
Фіялка апушаная | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Viola hirta L. | |||||||||||||||
|
Марфалагічнае апісанне правіць
Мнагалетнік вышынёй 5-10 см са шматгаловым карэнішчам, з якога вырастаюць ліставая разетка і кветкі.
Лісце з абодвух бакоў пухнатае, на доўгіх хвосціках, яйкападобнае або трохкутна-сэрцападобнае, каля 4 см у даўжыню, з дробнагародкавай аблямоўкай. Летняе лісце буйней, на больш доўгіх хвосціках.
Кветкі на доўгіх кветаножках, абодваполыя, сіметрычныя, без паху. Чашалісцікі яйкападобныя, тупыя, з каротказакругленымі прыдаткамі.
Цвіце ў красавіку-маі.
Геаграфічнае распаўсюджанне правіць
Распаўсюджаная ў Еўропе ў абласцях міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. На Беларусі трапляецца зрэдку.
Светлалюбівая. Расце на сухіх, пераважна вапнавых глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод хмызнякоў, па ўзлесках светлых лясоў.
Класіфікацыя правіць
Таксанамія правіць
яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка апушаная | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ ЭПБ у 5-і т. Т. 5. С. 212
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура правіць
- Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — С. 416. — ISBN 80-215-0068-9
Спасылкі правіць
- Фиалка опушённая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)