Volkswagen Polo
Volkswagen Polo — малалітражны перэднепрывадны аўтамабіль нямецкага аўтаканцэрна Volkswagen Group. У мадэльным шэрагу кампаніі Volkswagen з 1975 года.
Polo I (1975—1981)
правіцьАўтамабіль першага пакалення дэбютаваў у сакавіку 1975 года на выставе ў Гановеры і ўяўляў сабой бюджэтную мадыфікацыю трохдзвернага пярэднепрываднага хэтчбека Audi 50, які з’явіўся на год раней. Audi 50 і Volkswagen Polo розніліся толькі дэкорам, узроўнем абсталявання і рухавікамі: на Audi быў рухавік аб’ёмам 1,1 л (50 або 60 к.с.), а на Volkswagen — аб’ёмам 0,9 л (40 к.с.).
Рынак сустрэў Polo халаднавата, але ў 1976 годзе з’явілася мадыфікацыя з 50-моцным рухавіком аб’ёмам 1,1 л. Пасля чаго продажы пайшлі ўверх — Polo быў прасцей і, адпаведна, танней за Audi[1]. З гэтае пары Polo пачынае выцясняць з рынку Audi 50. Толькі за перыяд 1977—1981 было выпушчана каля паўмільёна аўтамабіляў[2].
Для мадэлі былі даступныя тры рухавікі аб’ёмам 0,9 л, 1,1 л. і 1,3 л., аднак апошні быў даступны толькі для мадыфікацыі Polo GT[1].
З 1977 годзе на базе Polo з’явіўся двухдзверны седан, які атрымаў уласнае імя — Volkswagen Derby. Аўтамабіль меў багажнік ёмістасцю 515 л і быў аснашчаны 60-моцным рухавіком аб’ёмам 1,3 л.
У 1979 годзе аўтамабілі зведалі невялікі «фэйсліфтынг»: у прыватнасці, была заменена рашотка радыятара, прыборная панэль, металічныя бамперы сталі пластыкавымі, а ў Derby акрамя таго замест круглых фар з’явіліся прастакутныя.
Вытворчасць VW Polo і VW Derby першага пакалення працягвалася да 1981 года.
Polo II (1981—1994)
правіцьTyp 86C (1981—1990)
правіцьУ выніку глыбокай мадэрнізацыі ў жніўні 1981 г. з’явіўся Volkswagen Polo другога пакалення[3]. Ягоны кузаў быў падобны да ўніверсалу — яго задняя частка была амаль вертыкальнай. У снежні 1981 года пачынаецца вытворчасць другога пакалення VW Derby[3]. Праз некаторы час з’явіўся і традыцыйны хэтчбек з больш пакатай задняй часткай, які назвалі Polo Coupe.
Гама рухавікоў складалася з пяці сілавых агрэгатаў. Базавая версія абсталёўвалася чатырохцыліндравым рухавіком аб’ёмам 1 л (40 к.с.), а наступнымі па магутнасці былі маторы аб’ёмам 1,1 л (50 к.с.), 1,3 л (55, 60 і 75 к.с.). На мадыфікацыю Polo G40 усталёўваўся рухавік аб’ёмам 1,3 л магутнасцю 115 к.с. Дызель аб’ёмам 1,3 л (45 к.с.) з’явіўся ў кастрычніку 1986 года.
Са студзеня 1985 года седаны на базе Polo перасталі называцца Derby, атрымаўшы імя Polo Classic[3].
-
VW Polo Coupe (1981–1990)
-
VW Polo Coupe (1981–1990)
-
VW Derby II
Typ 86C 2F (1990—1994)
правіцьУ кастрычніку 1990 года быў праведзены рэстайлінг аўтамабіля.
Змены крануліся як дызайну экстэр’ера — былі змененыя бамперы, форма пярэдніх крылаў, капот, форма фар, агульная форма кузава набыла больш плаўную форму, так і салона — змянілася прыборная панэль. Аўтамабіль таксама атрымаў больш дасканалую падвеску і тармазы. Гаму рухавікоў таксама дапоўніў новы дызель аб’ёмам 1.4 (48 к.с.) і 5-ступеньчатай КПП. Паступова ўсе сілавыя агрэгаты былі заменены на інжэктарныя.
Другое пакаленне Polo выпускалася да 1994 года.
-
VW Polo Coupe (1990–1994)
-
VW Polo Coupe (1990–1994)
Polo III (1994—2001)
правіцьТрэцяе пакаленне VW Polo было прадстаўлена ў жніўні 1994 года на аўтасалоне ў Парыжы.
Polo Classic, Polo Variant
правіцьСпачатку Polo III выпускаўся толькі ў кузавах 3-х і 5-дзверны хэтчбек. Пазней мадэльны шэраг пашырыўся мадэлямі, створанымі на базе Seat Cordoba.
У 1995 годзе з’явіўся 4-дзверны седан Polo Classic. У 1997 годзе з’явіўся ўніверсал Polo Variant, створаны на базе ўніверсала Seat Cordoba Vario.
Акрамя таго, Seat Ibiza у Паўдневай Афрыцы ў 1996—2002 гадах прапаноўваўся пад імем Volkswagen Polo Playa.
-
VW Polo Classic (1995–1999)
-
VW Polo Variant (1997–1999)
-
VW Polo Playa
Polo III «Harlekin» (1995—1996)
правіцьУ 1995 годзе была прадстаўлена спецыяльная версія VW Polo — «Harlekin» (бел.: "Арлекіна"). Галоўным і незвычайным ў мадэлі было тое, што кожная панэль кузава мела асобны колер: чырвоны, жоўты, фісташкавы зялёны і сіні. Пры гэтым машыны фарбаваліся не хаатычным чынам: пакупнікам прапаноўвалася 4 канкрэтныя схемы афарбоўкі. У тэхнічным плане ніякіх змен не было: Harlekin абсталёўваўся тымі ж самымі рухавікамі, што і серыйныя Polo. Аўтамабіль быў скіраваны на экстравагантнага пакупніка, які жадаў быць унікальным.
Да 1997 года ў агульнай колькасці было выраблена 3806 «Harlekin»-аў[4].
-
VW Polo III Harlekin
-
VW Polo III Harlekin
Polo III (6N2) (1999—2001)
правіцьУ канцы 1999 года Polo трэцяга пакалення быў мадэрнізаваны.
Polo IV (2001—2009)
правіцьPolo 9N (2001—2005)
правіцьPolo чацвёртага пакалення дэбютаваў увосень 2001 г. на аўтасалоне ў Франкфурце.
Polo Sedan (9N2)
правіцьУ 2002 годзе быў прадстаўлены седан. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводзе ў Сан-Паўлу (Бразілія)[5].
Даўжыня павялічылася на 282 мм, а аб’ём багажніку стаў роўны 432 л (1127 л са складзеным заднім сядзеннем).
У базавай версіі аўтамабіль абсталёўваўся 1,4-літровым рухавіком магутнасцю 75 к.с. Апцыянальна гэты рухавік таксама мог быць агрэгатаваным з аўтаматычнай каробкай перадач. Другі бензінавы рухавік — 1,4-літровая версія магутнасцю 100 к.с. Прапаноўваліся і дызельныя рухавікі: 1.9 TDI (64 к.с.) і 1.4 TDI (75 к.с.)[6].
Polo Fun
правіць
Polo 9N3 (2005—2009)
правіць
CrossPolo
правіцьУ лістападзе 2005 годзе на выставе ў Эсэне была прадстаўлена «пазадарожная» мадыфікацыя мадэлі VW Polo, якая атрымала ўласнае імя VW CrossPolo[7].
Аўтамабіль адрозніваецца ад базавага хэтчбека павялічаным дарожным прасветам, нефарбаванымі пластыкавымі накладкамі для абароны кузава ад драпін, а таксама ўстаўкі ў пярэднім і заднім бамперы пад алюміній. У базавую камплектацыю ўваходзяць таксама 17-цалёвыя колавыя дыскі. У салоне ў CrossPolo — аздабленне пад колер кузава, алюмініевыя ўстаўкі на рулявым коле, рычагу пераключэння перадач і алюмініевыя накладкі на педалях.
Нягледзячы на «пазадарожны» дызайн, абсталёўваўся прывадам толькі на пярэднюю вось.
Polo V (2009—2017)
правіцьPolo 6R (2009—2014)
правіцьУ 2009 годзе быў прадстаўлены Polo пятага пакалення: пяцідзверны хэтчбек — у сакавіку на Жэнеўскім аўтасалоне, а трохдзверны — у верасні на Мотаршоу ў Франкфурце.
-
VW Polo 3-дзв. (2009–2014)
-
Інтэр'ер
Polo V, унутраны індэкс — Typ 6R, заснаваны на платформе PQ25, на якой таксама былі пабудаваныя SEAT Ibiza і Audi A1. Для аўтамабіля прадугледжана сем рухавікоў: чатыры бензінавыя, магутнасцю ад 60 да 105 к. с., і тры дызельныя (75-105 к. с.). Каробкі перадач: пяці- і шасціступеньчатая механічныя, а таксама сяміступеньчатая DSG.
VW Polo V стаў пераможцам конкурсу «Аўтамабіль года —2010»[8].
Polo 6C (2014—2017)
правіцьУ пачатку 2014 года аўтамабіль быў мадэрнізаваны[9].
Асноўныя змены закранулі тэхнічную частку: аўтамабіль атрымаў падвеску з рэгуляванымі амартызатарамі (прадугледжана два варыянты наладак, якія выбіраюцца націскам кнопкі ў салоне), новае рулявое кіраванне з электрамеханічным узмацняльнікам, адаптыўны круіз-кантроль і сістэму папярэджання аб франтальным сутыкненні. Да шэрагу рухавікоў дадаўся новы 1,4-літровы трох-цыліндравы дызельны рухавік.
Змены ў знешнасці — мінімальныя: злёгку памяняўся дызайн пярэдняга і задняга бампераў, святлодыёдныя фары і абноўленыя заднія ліхтары. Дадаліся новыя колеры афарбоўкі.
30 чэрвеня 2017 года на заводзе Volkswagen Navarra ў іспанскай Памплоне выпушчаны апошні хэтчбек Polo пятага пакалення[10].
CrossPolo
правіцьУ 2010 годзе на Мотаршоу ў Жэневе адбылася прэм’ера Volkswagen CrossPolo[11].
Прапанаваўся выключна ў пяцідзверным кузаве. Аўтамабіль атрымаў ахоўныя накладкі на бамперы, парогі і колавыя аркі з неафарбаванага пластыка, рэйлінгі на даху, павялічаны на 15 міліметраў дарожны прасвет, 17-цалёвыя колавыя дыскі з покрыўкамі памера 214/40, а таксама спецыяльныя сядзенні з бакавой падтрымкай.
Polo Sedan
правіць2 чэрвеня 2010 года ў Маскве прайшла прэм’ера VW Polo Sedan, распрацаванага спецыяльна для Расіі. Вытворчасць стартавала на заводзе Volkswagen у Калузе.
Аўтамабіль пабудаваны на мадэрнізаванай платформе хэтчбека Polo. Колавая база павялічылася на 82 міліметра, аўтамабіль атрымаў заднюю падвеску ад VW Golf чацвёртага пакалення[12], дарожны прасвет быў павялічаны на 15 міліметраў (да 170 міліметраў). Знешне cедан адрозніваецца іншым пярэднім бамперам, мадэрнізаванай рашоткай радыятара, а таксама арыгінальнай задняй часткай кузава.
Першапачаткова аўтамабіль абсталёўваўся рухавіком 1,6 у адзіным варыянце магутнасці 105 к.с., але з 2014 года аўтамабіль атрымаў таксама дэфарсіраваны варыянт магутнасцю 85 к.с.[13]
У чэрвені 2015 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг. З’явілася новая святлатэхніка, узмоцненая шумаізаляцыя, пашырыўся шэраг опцый. На аўтамабілі сталі ўсталёўваць новыя рухавікі серыі E211 аб’ёмам 1,6 л магутнасцю 90 і 110 к.с.
Polo VI (2017—…)
правіць16 чэрвеня 2017 года ў Берліне адбылася прэм’ера шостага пакалення[14].
Аўтамабіль пабудаваны на модульнай платформе MQB-A0. У архітэктуры MQB запазычаныя модуль сілавога агрэгата, рулявы механізм і электрыка, а шасі распрацавана нанова. У адрозненні ад папярэднікаў будзе прапаноўвацца толькі з пяцідзверным кузавам.
Увосень 2020 года Polo было візуальна перапрацавана з пераходам на мадэльны год 2021. З тых часоў аўтамабіль пастаўляецца з новым лагатыпам Volkswagen, а надпіс Polo на задняй дзверцы, які калісьці быў унізе злева, цяпер быў у новым шрыфце і размешчаны пасярэдзіне пад лагатыпам VW. З тэхнічнага пункту гледжання адбылося абнаўленне "Modular Infotainment Kit 3" (MIB3).
- Рухавікі[15]
Бензінавыя:
- 1,0 MPI — 48 кВт (65 к.с.), 5-ст. мех
- 1,0 MPI — 55 кВт (75 к.с.), 5-ст. мех
- 1,0 TSI — 70 кВт (95 к.с.), 5-ст. мех / 7-ст. DSG
- 1,0 TSI — 85 кВт (115 к.с.), 6-ст. мех / 7-ст. DSG
- 1,5 TSI — 110 кВт (150 к.с.), 6-ст. мех / 7-ст. DSG
- 2,0 TSI — 147 кВт (200 к.с.), 6-ст. мех / 7-ст. DSG
Дызельныя:
- 1,6 TDI — 59 кВт (80 к.с.), 5-ст. мех
- 1,6 TDI — 70 кВт (95 к.с.), 5-ст. мех / 7-ст. DSG
Газ-метан:
- 1,0 TGI — 66 кВт (90 к.с.), 5-ст. мех
Зноскі
- ↑ а б http://www.lastochka.by/catalog/volkswagen/polo/polo_1/ Архівавана 4 жніўня 2013.
- ↑ http://catalog.aw.by/vw/polo/
- ↑ а б в Markus Lupa. Volkswagen Chronik. Der Weg zum Global Player.. — Wolfsburg: Schriftenreihe der Historischen Kommunikation der Volkswagen Aktiengesellschaft, 2008. — P. 116. — 260 p. — ISBN 978-3-935112-10-9. (ням.)
- ↑ http://www.autobild.de/klassik/artikel/jubilaeum-40-jahre-vw-polo-5876607.html Jubiläum: 40 Jahre VW Polo — Die ganze Geschichte des Polo // Autobild Klassik (ням.)
- ↑ Фольксваген-Поло Седан // За рулём : часопіс. — 2002. — № 12. — С. 86. (руск.)
- ↑ http://www.volkswagen-media-services.com/medias_publish/ms/content/de/pressemitteilungen/2004/02/10/die_polo_limousine.standard.gid-oeffentlichkeit.html
- ↑ http://motor.ru/news/2005/11/21/crosspolo/ Архівавана 5 сакавіка 2016. VW Polo получает «внедорожную» версию // motor.ru (руск.)
- ↑ http://www.caroftheyear.org/media/news/Car/of/the/Year/2010/VW/Polo/wins/the/match/20091130_41/coty Архівавана 16 сакавіка 2010. Car of the Year 2010: VW Polo wins the match (англ.)
- ↑ Volkswagen оснастил Polo светодиодными фарами (руск.). motor.ru (28 студзеня 2014). Праверана 5 чэрвеня 2023.
- ↑ https://autoreview.ru/news/v-evrope-vypuschen-posledniy-hetchbek-volkswagen-polo-pyatogo-pokoleniya В Европе выпущен последний хэтчбек Volkswagen Polo пятого поколения // autoreview.ru (руск.)
- ↑ http://motor.ru/news/2010/02/19/crosspolo/ Архівавана 12 красавіка 2013. «Внедорожный» Volkswagen Polo покажут в Женеве // motor.ru (руск.)
- ↑ Das Auto по-русски Архівавана 11 красавіка 2013. // motor.ru (руск.)
- ↑ Volkswagen Polo // Автомир : часопіс. — 2016. — № 44. — С. 32–35. (руск.)
- ↑ Представлен новый Volkswagen Polo: он больше, чем «третий» Golf! // autoreview.ru (руск.)
- ↑ Alle Infos zum neuen Polo // autobild.de (ням.)
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Volkswagen Polo
- Polo на афіцыйным сайце Volkswagen у Германіі. Архівавана 31 кастрычніка 2010. (ням.)