Volvariella volvacea
Volvariella volvacea — від грыбоў роду Похвіца (Volvariella) сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).
Volvariella volvacea | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Ножка светла-шэрага колеру, даўжынёй 4-14 см. Унізе ножкі прыкметная вольва. Форма капялюшыка спачатку выпуклая або канічная, а пасля становіцца амаль плоскай. Капялюшык шэра-карычневы з шаўкавістымі пласцінамі, яе дыяметр складае 5-16 см. Краі капялюшыка з часам расшчапляюцца. Грыб падобны на атрутную бледную паганку.
Арэал правіць
Від распаўсюджаны ў трапічнай Азіі, Афрыцы і ўмеранай Галарктыцы.
Выкарыстанне правіць
Папулярны ў Паўднёва-Усходняй Азіі харчовы прадукт[1], вырошчваецца на саломе[2].
Зноскі
- ↑ Гарибова Л.B, Сидорова И. И. Грибы. Энциклопедия природы России. — М.: 1997. — 352 с ISBN 5-87-484-046-X
- ↑ Volvariella volvacea (MushroomExpert.Com) . www.mushroomexpert.com. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 31 кастрычніка 2015.