Zygophyllum atriplicoides

від раслін

Zygophyllum atriplicoides — від раслін роду Zygophyllum сямейства Zygophyllaceae.

Zygophyllum atriplicoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zygophyllum atriplicoides Fisch. & C. A. Mey.

Сінонімы
Halimiphyllum atriplicoides (Fisch. & C. A. Mey.) Boriss.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  221922
EOL  2882001
IPNI  873508-1
TPL  tro-34600004

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовы паўкустарнічак з прамымі пабегамі[3], які дасягае ў вышыню 80-100 см.

Лісце ланцэтнай формы з клінападобным аснаваннем і круглявай верхавінкай і гладкім краем размешчана супраціўна па ўсім сцябле на чарашках[3].

Кветкі абодваполыя, белыя ці жоўтыя, часам сіняга, чырвонага або фіялетавага колеру, з актынаморфным калякветнікам і пяццю пялёсткамі[3].

Цвіце ў красавіку-маі, плоданасіць у чэрвені.

Арэал і экалогія

правіць

У прыродных умовах сустракаецца ў Азербайджане, Сярэдняй Азіі (Цянь-Шань, Паміра-Алай, Капетдаг), Іране і Арменіі.

Расце на камяністых асыпках у горных стэпах. Ксерафіт. Святлалюбная расліна[3].

Значэнне

правіць

Лекавая расліна[3]. Вырошчваецца як дэкаратыўная кветка ў садах і парках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Zygophyllum atriplicoides: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць
  • Деревья и кустарники СССР. т.4.1958
  • Флора Азербайджана. т.7. 1957
  • Azərbaycanın «Qırmızı» və «Yaşıl» kitablarına tövsiyə olunan bitki və bitki formasiyaları. 1996
  • Azərbaycan florasının konspekti. I—III cildlər. 2005; 2006; 2008
  • Naxçıvan Muxtar Respublikası florasının taksonomik spektri. 2008
  • Naxçıvan MR-nın flora müxtəlifliyi və onun nadir növlərinin qorunması. 2011
  • «Azərbaycanın Nadir Ağac və kol bitkiləri», Bakı: «Elm», 2014, 380 səh
  • Tofiq Məmmədov  (азерб.), Elman İsgəndər, Tariyel Talıbov. «Azərbaycanın Nadir Ağac və kol bitkiləri», Bakı: «Elm», 2014, 380 səh.

Спасылкі

правіць
  • Zygophyllum atriplicoides: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)