Паўль Ёзэф Гебельс
Паўль Ёзэф Гебельс (нямецкае маўленне Гёбельс) (29 кастрычніка 1897, Рэйт, Рэйнская правінцыя, Прусія — 1 мая 1945, Берлін) — дзяржаўны і палітычны дзеяч нацысцкай Германіі, рэйхсміністр народнай асветы і прапаганды Германіі (1933—1945), імперскі кіраўнік прапаганды НСДАП (з 1929), рэйхсляйтер (1933), перадапошні канцлер Трэцяга рэйха (красавік-май 1945 г.), камісар абароны Берліна (1942—1945).
ДзейнасцьПравіць
18 лютага 1943 года ў Палацы спорту ў Берліне здзейсніў знакамітую шматгадзінную прамову аб татальнай вайне, якая, па словах відавочцаў, мела неверагодны псіхалагічны эфект.
У ходзе падаўлення ліпеньскай змовы 1944 Гебельс праявіў вялікую актыўнасць, пасля чаго Гітлер прызначыў яго галоўным упаўнаважаным па мабілізацыі на «татальную вайну».
У сваім палітычным завяшчанні Гітлер прызначыў Гебельса сваім пераемнікам на пасадзе канцлера, аднак на другі ж дзень пасля самагубства фюрэра Гебельс і яго жонка Магда самі пакончылі з сабой, папярэдне атруцілі сваіх шасцярых дзяцей цыяністым каліем. «Акту аб капітуляцыі за маім подпісам не будзе!» — Адказаў Гебельс на савецкія патрабаванні аб безагаворачнай капітуляцыі. Яго жонка Магда сказала сваім малалетнім дзецям: «Не палохайцеся, цяпер доктар зробіць вам прышчэпку, якую робяць ўсім дзецям і салдатам». Калі дзеці пад уплывам морфію запалі ў напаўсонны стан, яна сама кожнаму дзіцяці (іх было шасцёра) ўклала ў рот раздушаную ампулу з цыяністым каліем. 1 мая ў 21 гадзіну Гебельс застрэліўся, папярэдне застрэліў сваю жонку па яе ўласным патрабаванні. 6 мая 1945 г. цела Гебельса і членаў яго сям’і былі апазнаны адным з асабістых лекараў Гітлера Вернерам Хаазэ.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118540041 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118540041 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 5,0 5,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 6,0 6,1 Joseph Goebbels // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118540041 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўль Ёзэф Гебельс
- Падборка прамоў і артыкулаў Гебельса (англ.)
Папярэднік: Адольф Гітлер |
Рэйхсканцлер Германіі (Нацысцкая Германія) 30 красавіка—1 мая 1945 |
Пераемнік: Людвіг Шверын фон Крозіг |