Ёнас Стаўгайціс
Ёнас Стаўгайціс (літ.: Jonas Staugaitis, 20 мая 1868, Амянцішкей каля Вілкавішкіса — 18 студзеня 1952, Каўнас) — літоўскі палітык.
Ёнас Стаўгайціс літ.: Jonas Staugaitis | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
2 чэрвеня 1926 — 18 снежня 1926 | |||
Прэзідэнт | Казіс Грынюс | ||
Пераемнік | Аляксандрас Стульгінскіс | ||
| |||
17 снежня 1926 — 18 снежня 1926 | |||
Папярэднік | Казіс Грынюс | ||
Пераемнік | Аляксандрас Стульгінскіс | ||
Партыя | Літоўскі сялянскі саюз | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | урач | ||
Дзейнасць | дырэктар бальніцы ў Каўнасе (1920—1926); галоўны рэдактар часопіса «Medicina» (1922—1940); дэпутат Сейма Літвы з 1920; намеснік старшыні партыйнай фракцыі (1920—1922); член медыцынскага савета Літоўскай ССР (1945—1949); урач санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, менеджар дому санітарнай асветы (1949—1951) | ||
Нараджэнне | 20 мая 1868 | ||
Смерць | 18 студзеня 1952 (83 гады) | ||
Пахаванне | |||
БіяграфіяПравіць
Ёнас Стаўгайціс скончыў гімназію ў Марыямпале і Варшаўскі ўніверсітэт (1887—1893), дзе атрымаў медыцынскую адукацыю. У далейшым працаваў урачом у Шакеі і займаўся грамадскай дзейнасцю.
У 1919 пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы пераехаў у Каўнас, быў прызначаны начальнікам медыцынскага аддзела Міністэрства аховы здароўя. У 1920—1926 — дырэктар бальніцы, у 1922—1940 галоўны рэдактар часопіса ”Medicina”(літ.) бел..
У 1920 Стаўгайціс быў абраны ў Сейм Літвы ад Літоўскага сялянскага саюза(літ.) бел., у 1920—1922 быў намеснікам старшыні партыйнай фракцыі, 2 чэрвеня 1926 абраны старшынёй Сейма.
Ваенны пераварот у Літве (1926)Правіць
Пасля адстаўкі прэзідэнта Казіса Грынюса 17 снежня 1926 у час перавароту, якім кіраваў Антанас Смятона, паводле канстытуцыі стаў выканаўцам паўнамоцтваў прэзідэнта, на наступны дзень сам сышоў у адстаўку, перадаўшы паўнамоцтвы Аляксандрасу Стульгінскісу, і вярнуўся да навуковай дзейнасці.
З усталяваннем камуністычнага рэжыму не быў закрануты рэпрэсіямі.
У 1945—1949 працаваў у музеі гігіены, быў членам медыцынскага савета Літоўскай ССР.
У 1949—1951 — урач санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, менеджар дома санітарнай асветы ў Каўнасе.
Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
ПамяцьПравіць
На доме А. Міцкевіча ў Каўнасе, у якім Ё. Стаўгайціс жыў у 1927—1952 гг., устаноўлена мемарыяльная дошка.