Ёсеф Мыслівечак
Ё́сеф Мы́слівечак (чэшск.: Josef Mysliveček; 9 сакавіка 1737, Прага — 4 лютага 1781, Рым) — чэшскі кампазітар.
Ёсеф Мыслівечак | |
---|---|
Josef Mysliveček | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1737[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1781[1][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Giovanni Battista Pescetti[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор |
Жанры | опера, духоўная музыка, сімфанічная музыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музыцы вучыўся ў 1744—1752 гадах у духоўных навучальных установах, кампазіцыю вывучаў у Празе (з 1760) і гарадах Італіі (з 1763). Найбольш плённа працаваў у оперным жанры. Яго оперная музыка спалучае рысы традыцыйнай італьянскай оперы-серыя і чэшскай музыкі, адметная прыгажосцю і багаццем мелодый, майстэрствам вакальнага пісьма, рытмавай разнастайнасцю і маляўнічасцю гармоніі. У сімфоніях і камерных творах адчуваецца блізкасць да ранняй творчасці В. А. Моцарта, з якім Мыслівечак быў асабіста знаёмы.
Творы
правіцьСярод твораў: каля 30 опер, у т.л. «Белерафонт» (паст. 1767), «Дэмафонт» (паст. 1769), «Мантэцума» і «Тамерлан Вялікі» (паст. 1771), «Міласэрнасць Ціта» (паст. 1773), «Эцый» (паст. 1775), «Арміда» (паст. 1779); араторыі на біблейскія сюжэты; канцэртная сімфонія; канцэрты для розных інструментаў з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі і інш.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в Dr. Constant v. Wurzbach Misliweczek, Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 18. — S. 362.
- ↑ Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Мыслевечак Іозеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсеф Мыслівечак